Торт банкуха. Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе па падрыхтоўцы дэсерту, даведацца сакрэты мясцовай кухні, паўдзельнічаць у дэгустацыі.
Банкуха або пірог-дрэва ў 2019 годзе ўнеслі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У краіне ўсяго дзве майстрыхі выпякаюць яго па старадаўнім рэцэпце — паразаўчанкі Алена Казюк і Ганна Шалкевіч, піша «Гродзенская праўда». У Польшчы падобны пірог носіць назву сэнкач, у Літве — шакоціс. Падобныя тарты пачалі выпякаць у Гродне.
У класічным варыянце рыхтаваць страву трэба амаль цэлы дзень на адкрытым агні рускай печы. На прыгатаванне аднаго пірага сыходзіць парадку 50−60 яек, па кілаграме сметанковага масла, смятаны, мукі і цукровай пудры, трохі ваніліну. А яшчэ некалькі мяшкоў дроў. Да 90-х банкуху традыцыйна пяклі па святах: на вяселле, хрэсьбіны.
Дэсерт доўга захоўвае свежасць. У сценах Поразаўскага сектара культуры і вольнага часу можна нават убачыць банкуху чатырохгадовай даўнасці.
21 верасня ў Поразаве пройдзе свята банкухі, на якім будуць рыхтаваць традыцыйныя стравы.
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…