Вуліца Савецкая. Фота: Ганна Саловіч, Threads
Супрацоўнікі «Гродназелянбуда» ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з’яўляецца ўсё больш відэа з абноўленай вуліцай. Адны гараджане параўноўваюць Савецкую з маленькай Галандыяй, іншыя — перажываюць за кветкі з-за нізкіх тэмператур уначы.
Масіўныя жалезныя аркі на пешаходнай вуліцы з’явіліся ў красавіку. Згодна з задумкай, на кожнай з канструкцый павінны былі ўсталяваць па 84 кветкавых кашпо. У першы тыдзень траўня на арках пачалі з’яўляцца жывыя і штучныя кветкі.
У сацсетках гродзенцы пачалі актыўна публікаваць відэа з абноўленай Савецкай. Алене падалося, што з-за вялікай колькасці кветак вуліца стала падобная на маленькую Галандыю. «Раней казалі, што Гродна — маленькі Парыж. Але для мяне ён зараз маленькая Галандыя. Горад кветак. Я вельмі люблю свой маленькі квітнеючы горад», — напісала Алена.
Зрэшты, такое параўнанне ацанілі не ўсе гродзенцы. Некаторыя гараджане лічаць, што Галандыя павінна імкнуцца да падабенства з Гродна, а не наадварот.
«Гэта Галандыя маленькі Гродна!» — піша skaf32.
«Нафіг такое параўнанне — гэта ўшчамляе самалюбства гродзенцаў. Няхай яны сваю Галандыю параўноўваюць са старажытным прыгажуном Гродна», — адзначае Kaasorto140125.
«Навошта нам Галандыя? У нас свой прыгожы горад», — сцвярджае Галина Кейко.
Яшчэ да з’яўлення кветкавых кашпо гродзенцаў хвалявала, ці не будзе вада з кропельнага паліву цячы на галовы. Пакуль гараджане з гэтай праблемай не сутыкнуліся. Аднак зараз гродзенцаў хвалюе іншае пытанне — ці не змерзнуць кветкі з-за нізкіх тэмператур уначы.
«Як жа прыгожа — гэта велізарная праца. Абы мароз усё не сапсаваў», — піша Аксинья.
«Шкада кветкі. Замерзнуць», — адзначае катяГал.
«Пластыкавыя кветкі, якія зверху арак дакладна не змерзнуць», — супакойвае Татьяна Лео.
У ноч на 8 траўня супрацоўнікі «Гродназелянбуда» накрылі кветкавыя кампазіцыі на вуліцы Ажэшкі. Па паведамленнях гараджан, гэта дапамагло кветкам перажыць маразы. Верагодна, калі нізкая тэмпература будзе трымацца і надалей, накрываць кветкі будуць і ў іншых частках горада.
Чытайце таксама: У Гродне з’явяцца новыя клумбы — высаджваць кветкі будуць з дапамогай спецыяльнай машыны
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…