Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па продажы права арэнды пройдзе ў Гродзенскім гарвыканкаме 27 траўня.
Плошча былой крамы — 443,4 кв. м. У дадатак ідзе падвал на 97,2 кв. м. Пачатковая цана: 1522,06 руб.
Пераможца аўкцыёну зможа арандаваць памяшканне на тры гады. Яго можна будзе выкарыстоўваць для дзейнасці, якая вызначана праектнай і эксплуатацыйна-тэхнічнай дакументацыяй для дзейнасці, узгодненай з МНС і санстанцыяй. Заявы на ўдзел у аўкцыёне прымае Гродзенскі цэнтр нерухомасці да 21 траўня.

Як «Спорттавары» залезлі ў пазыкі пастаўшчыкам
Крама «Спорттавары» працавала на Ажэшкі, 42 больш за 30 гадоў. У студзені 2020 года ў фірмы змяніўся ўласнік. У апошні час магазін не вытрымліваў канкурэнцыі з сучаснымі маркетплэйсамі. Гродзенцы скардзіліся на слабы асартымент, а супрацоўнікі вымушаныя былі эканоміць электрычнасць, седзячы з выключаным святлом. З лютага 2024 па сакавік 2025 Эканамічны суд Гродзенскай вобласці распачаў у дачыненні да «Спорттавараў» восем вытворчасцей. Крама павінна была пастаўшчыкам амаль 79 тыс. руб. У сакавіку 2025 уласнік прыняў рашэнне ліквідаваць юрыдычную асобу.
Што яшчэ можна арандаваць у Гродна
Акрамя былых «Спорттавараў» у той жа дзень пройдуць таргі за права арэнды іншых нежылых памяшканняў:
- па вул. Дзяржынскага, 113 плошчай 7 кв. м. Пачатковая цана: 32,85 руб.
- па вул. Карбышава, 22−27 плошчай 44,5 кв. м. Пачатковая цана: 208,82 руб.
- па вул. Сацыялістычная, 64−9 плошчай 46 кв. м. Пачатковая цана: 215,86 руб