Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Unsplash.com
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам. У хлебе жанчына заўважыла ніт. Hrodna.life расказвае, куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет.
Відэа з бракаваным хлебам гродзенка апублікавала ў TikTok. «Купіла дзіця хлебушак у краме. І опа, глядзім, што ў хлебе — болцік або гайка. Як вам?» — пракаментавала блогерка.
У каментарах карыстальнікі адзначылі, што ніт у хлебе — не рэдкасць. Карыстальнікі выказалі здагадку, што ён мог адваліцца ад формы для выпякання.
«Ну, так бывае — гэта заклёпкі, імі формы паміж сабой мацуюцца. Пекары кідаюць формы і выбіваюць хлеб, заклёпкі адлятаюць», — напісаў sergeyiskaz.
«Гэта клёпка ад формы! У працэсе працы яны вылятаюць з формы. Сама пекар, ведаю, што гэта», — адзначыла Лилия.
Некаторыя каментатары пералічылі, якія іншародныя прадметы яны знаходзілі ў прадуктах.
«Нам іголка іржавая трапілася», — піша Vikulik.
«Вось раз у 00-х гадах у хлебе трапілася лапка царэўны лягушкі - вось тады іржалі ў голас», — узгадвае Фролов.
«Добра, што не зуб. Маёй сяброўцы зуб трапіўся ў хлебе», — распавядае Zwezda.
«Я купіла цукеркі шакаладныя, стала есці, а там самарэз», — адзначае valentinatrifonova.
«Некалькі гадоў таму ў Лепелі ў краме „Гарачы хлеб“ я выявіла тулава стракозы — 4 см без крылаў. Тэлефанавала ім — лаялася», — піша Наталья.
Пытаннямі няякаснай прадукцыі займаецца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ). Калі пакупнік набыў няякасны прадукт, ён можа прад’явіць прэтэнзіі:
Пакупніку раяць зафіксаваць сваю прэтэнзію ў кнізе скаргаў і прапаноў, якая выдаецца па першым патрабаванні. Таксама пакупнік можа запатрабаваць або замяніць няякасны тавар, або вярнуць за яго грошы.
МАРГ адзначае, што ў такім выпадку прадавец не мае права адмовіць пакупніку ў звароце сродкаў або замене тавару, нават калі ўпакоўка выкрыта або пашкоджана.
Пры неабходнасці пакупнік можа звярнуцца ў занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі горада. У Гродне цэнтр знаходзіцца па двух адрасах — на Магістральнай, 6 і на Будзённага, 7.
Чытайце таксама: У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…