Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам. У хлебе жанчына заўважыла ніт. Hrodna.life расказвае, куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет.

Відэа з бракаваным хлебам гродзенка апублікавала ў TikTok. «Купіла дзіця хлебушак у краме. І опа, глядзім, што ў хлебе – болцік або гайка. Як вам?» — пракаментавала блогерка. 

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?
Хлеб з нітам, набыты ў адной з гродзенскіх крам. Скрыншот Hrodna.life відэа @tomchikcerebejus

У каментарах карыстальнікі адзначылі, што ніт у хлебе – не рэдкасць. Карыстальнікі выказалі здагадку, што ён мог адваліцца ад формы для выпякання.

«Ну, так бывае – гэта заклёпкі, імі формы паміж сабой мацуюцца. Пекары кідаюць формы і выбіваюць хлеб, заклёпкі адлятаюць», – напісаў sergeyiskaz

«Гэта клёпка ад формы! У працэсе працы яны вылятаюць з формы. Сама пекар, ведаю, што гэта», – адзначыла Лилия

Некаторыя каментатары пералічылі, якія іншародныя прадметы яны знаходзілі ў прадуктах.

“Нам іголка іржавая трапілася”, – піша Vikulik

«Вось раз у 00-х гадах у хлебе трапілася лапка царэўны лягушкі – вось тады іржалі ў голас», – узгадвае Фролов

«Добра, што не зуб. Маёй сяброўцы зуб трапіўся ў хлебе», – распавядае Zwezda

«Я купіла цукеркі шакаладныя, стала есці, а там самарэз», – адзначае valentinatrifonova

«Некалькі гадоў таму ў Лепелі ў краме “Гарачы хлеб” я выявіла тулава стракозы – 4 см без крылаў. Тэлефанавала ім – лаялася», – піша Наталья

Што рабіць, калі ў ежы папаўся іншародны прадмет?

Пытаннямі няякаснай прадукцыі займаецца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ). Калі пакупнік набыў няякасны прадукт, ён можа прад’явіць прэтэнзіі:

  • прадаўцу;
  • вытворцу;
  • пастаўшчыку.

Пакупніку раяць зафіксаваць сваю прэтэнзію ў кнізе скаргаў і прапаноў, якая выдаецца па першым патрабаванні. Таксама пакупнік можа запатрабаваць або замяніць няякасны тавар, або вярнуць за яго грошы.

МАРГ адзначае, што ў такім выпадку прадавец не мае права адмовіць пакупніку ў звароце сродкаў або замене тавару, нават калі ўпакоўка выкрыта або пашкоджана.

Пры неабходнасці пакупнік можа звярнуцца ў занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі горада. У Гродне цэнтр знаходзіцца па двух адрасах – на Магістральнай, 6 і на Будзённага, 7.

Чытайце таксама: У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома