На закупку кнігі “Наш Президент” у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць для дзіцячых садкоў і школ. Грошы выдзелілі з гарадскога бюджэту.

144 кнігі купяць да 30 красавіка. Міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Гродна рыхтуе закупку з адной крыніцы.

У Гродне ўжо закуплялі дзве кнігі “Наш Президент” для Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада.

Кнігу назвалі “дакументальна-біяграфічным нарысам”. Яе напісалі чатыры прапагандысты – у тым ліку прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. “Нашай галоўнай задачай было адлюстраваць той велізарны шлях, які ўжо прайшоў і па якім ідзе наш прэзідэнт”, — сказала яна.