Навіны

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і пажылых грамадзян. Сярод іншага, добраўпарадкуюць пляжную зону і зробяць пераходныя масткі праз Ласасянку.

На Фолюшы паставяць пляцоўкі для актыўнага адпачынку моладзі і пажылых і гульнявую пляцоўку для дзяцей. Таксама будуць пляцоўкі для гульні ў валейбол, баскетбол і міні-футбол.

У рамках падрыхтоўкі парку добраўпарадкуюць пляжную зону і зону ціхага адпачынку. Праз Ласасянку зробяць пешаходныя масткі. Зробяць газон, пасадзяць дрэвы і кусты. Арганізуюць прагулачныя алеі з лавамі і сметніцамі. Сквер асвецяць.

Прадугледзелі аўтапаркоўкі, грамадскія прыбіральні, пітныя фантанчыкі і пляцоўкі для намётаў і шапікаў. Будуць веладарожкі і велапаркоўкі.

Цяпер улады займаюцца распрацоўкай перадпраектнай дакументацыі. Толькі на гэта выдзелілі 29 472 рублёў. Распрацоўка зойме тры месяцы і павінна завяршыцца да сярэдзіны ліпеня. Парк павінен будзе праслужыць 25 гадоў.

Чытайце таксама: У адным з гродзенскіх раёнаў упершыню з’явяцца кватэры з тэрасамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025