Навіны

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі. Дэсерт можна замовіць з дастаўкай у любую кропку горада.

«Крамбл кукіс» (англ. Crumbl cookies) — салодкае аўсянае печыва з дабаўленнем шакаладу, зефіру ці глазуры. Аднайменную амерыканскую кампанію заснавалі ў 2017, але найбольшую папулярнасць печыва атрымала год таму дзякуючы сацыяльным сеткам. У TikTok сталі з’яўляцца ролікі, дзе блогеры спрабуюць печыва і жахаюцца яго каларыйнасці. Пасля таго як «крамбл кукіс» сталі папулярныя, дэсерты пачалі гатаваць і ў Беларусі.

Печыва ў Гродне прадаюць праз Instagram-акаўнт Crunchi. У меню даступна дзевяць відаў на выбар. Oreo з крамчызам (6 руб.), матча (7 руб.), печыва з лавандавым-цытрынавым смакам (5 руб.) і карамельна-ванільнае печыва (6 руб.). Ёсць і класічныя спалучэнні накшталт «Нутэлы» (6 руб.), шакаладнай дробкі (5 руб.) і карамель-арахіса (6 руб).

Каларыйнасць гродзенскіх «крамбл кукіс» вар'іруецца ад 450 да 600 ккал у залежнасці ад начыння (верагодна, на печыва — Hrodna.life). Кожнае важыць каля 130 грам. Дэсерт можна замовіць у любую кропку горада праз «Яндэкс Дастаўку».

У каментарах гродзенцы адзначаюць, што каларыйнасць мясцовага печыва ў параўнанні з амерыканскім дэсертам «нават не такая забойчая». Напрыклад, каларыйнасць печыва з малочным шакаладам ад арыгінальнага вытворцы — 730 ккал. Каларыйнасць дэсерту з клубнічным крэмам — 950 ккал., з Oreo — 830 ккал.

Чытайце таксама: Кандытарка з Гродна зрабіла «трэндавыя прысмакі» на аснове маршмэлаў і выклікала ажыятаж сярод падлеткаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025