Гурт Dzieciuki у час выступу. Крыніца: сацсеці гурта
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Паводле фармулёўкі з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, пад забарону трапляе і першая беларускамоўная газета «Мужыцкая праўда», якая змяшчае такі надпіс.
Пра рашэнне суда паведаміў у сацсетках сам гурт. «Калі ласка, будзьце ўважлівыя. Калі гэта можа быць небяспечна для вас — адпішыцеся ад сацсетак і пазбаўцеся налепак, цішотак і ўсяго, што можа мець на сабе слова „DZIECIUKI“. Мы хвалюемся за вас», — напісаў вакаліст гурта Уладзіслаў Бернат.
Акрамя назвы гурта, пад забарону трапляе і «візуальны матэрыял (выявы, лічбавыя вадзяныя знакі і г. д.) альбо тэкст „DZIECIUKI“ з якімі-небудзь надпісамі ці без выкарыстання надпісаў, незалежна ад носьбіта інфармацыі (сцягі, транспаранты, эмблемы, шэўроны, нашыўкі, стыкеры, налепкі, значкі, элементы адзення, прадметы побыту і г. д.), а таксама размешчаныя на лічбавых фота і відэавыявах (у любых падзеях, сцэнах, эпізодах і кадрах электронных і друкаваных сродкаў інфармацыі)», сказана ў апісанні з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэнне аб гэтым вынес суд Ленінскага раёна Гродна 24 красавіка 2025 года.
Раней «экстрэмісцкімі» прызналі асабістыя старонкі ў сацсетках фронтмэна гурта Алеся Дзянісава.
Распаўсюд і выраб экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі караецца паводле Адміністрацыйнага кодэксу. Пры гэтым распаўсюдам лічаць і падпіску на старонкі, «лайкі» ў сацсетках, або захоўванне матэрыялаў дома.
Нумары першай беларускамоўнай газеты «Мужыцкая праўда», якая друкавалася лацінкай у час паўстання Каліноўскага ў 1862−63 гадах, пачыналіся менавіта з такога звароту: «Dzieciuki!». Паводле логікі рашэння гродзенскага суда, архіўныя нумары і ўсе копіі і выявы выдання таксама зараз з’яўляюцца «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Арыгіналы газеты захоўваюцца ў дзяржаўных архівах, у тым ліку Гродзенскім архіве.
Чытайце таксама:
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…