Навіны

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з’явілася ў калумбарыі на могілках «Аульс» у Гродне. Яна трапіла на рэкламнае відэа вытворцы помнікаў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, як хлопец з Гродна мог трапіць на вайну.

Telegram-каналы, прысвечаныя ваенным дзеянням Расіі ва Украіне, паведамляюць, што Веднік Леанід Анатольевіч нарадзіўся 02.06.1989 і загінуў 29.12.2024. Дадзеныя супадаюць з датамі на магільнай пліце. Датай паведамлення аб смерці значыцца 25 сакавіка 2025 года. «Падрабязныя дадзеныя па дадзеным загінуламу атрыманы і апрацоўваюцца. Хутка мы абновім інфармацыю», — піша сайт poteru.net. У расійскіх крыніцах сказана, што Леанід жыў у Краснагорску Маскоўскай вобласці. Ён ёсць у базе «Наши герои» гэтай акругі. Фотаздымкаў загінулага няма. Узнагароды, з якімі ён намаляваны на пліце, — ад Міністэрства абароны РФ.

Таксама Леанід Веднік значыцца ва ўкраінскай базе «Міратворац» як баявік незаконнага ўзброенага фармавання, баявік у/ч 8 808, якая падпарадкоўвалася з 2014 да 2022 года ўзброеным сілам падкантрольнай Расіі Данецкай Народнай Рэспублікі. Веднік узнагароджаны медалём «За адвагу» ДНР. Цэнтр «Міратворац» сцвярджае, што Леанід здзейсніў дзеянні супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.

Вершы пра «СВА»

Нейкі Леанід Веднік жыў у Гродне. У 2010-м годзе трапіў у спіс да атрымання кандыдата ў майстры спорту. Адказваў на пытанні на otvet.mail.ru. Зарэгістраваны ў 2014 годзе ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна ІП, каб працаваць таксістам. Скончыў працаваць як ІП у 2016 годзе.

Ці адзін гэта чалавек? Што звязвае салдата са спісу «Міратворац» з Гродна?

Верагодна, бацькі. У 2017 годзе Анатоль Веднік, меркаваны бацька загінулага, пісаў «ВКонтакте»:

«Пошли в бой сыновья уже,

На данном жизни рубеже…

03.10.17″.

А ў 2025-м —

«СЫНУ НА СВО

Да, батя не добил их в сорок пятом…

Поэтому ты нынче стал солдатом,

Чтоб довести всё дело до конца,

По порученью Деда и Творца

27.01.25″.

Сам Анатоль родам з украінскага Лебядзіна, жыве ў расійскім горадзе Вугальныя Копі і называе сябе «чукоцкім бардам». Бывае ў Гродне, адкуль публікуе фатаграфіі. У сябрах у Анатоля выявілася меркаваная маці Леаніда — Алена Веднік. Яна родам з Гродна і вучылася ва ўніверсітэце імя Канта ў Калінінградзе. Мяркуючы па публікацыях Анатоля, пара разведзеная.

У абодвух ёсць інфармацыя пра дзяцей у профілі. Анатоль пазначыў, што ў яго ёсць трое сыноў - у тым ліку Леанід Веднік. Старонка апошняга, верагодна, выдаленая. Старэйшы сын скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, працаваў дзіцячым хірургам у Магілёве, потым пераехаў у Маскву. Малодшы — скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. У 2022 годзе на яго старонцы сябры пісалі пасты з развітаннем і словамі «Вечная памяць» — верагодна, ён памёр. У раздзеле «Дзеці» ў профілі Алены «ВКонтакте» таксама пазначаны «Лёня».

Алена ў сацсетках лайкае публікацыі пра Чукотку, рэцэпты з лецішча і расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне. У 2015 годзе публікавала фота з Крыма пасля яго анэксіі. Анатоль на 9 траўня посціць фота свайго бацькі - Ведніка Рыгора Спірыдонавіча, які ваяваў у Другой сусветнай вайне. Гэтую старонку чатыры гады таму на сайце «Бессмяротны полк» завёў Веднік Леанід Анатольевіч. Дадзеныя профілю не запоўненыя.

Аб смерці сыноў і братоў члены сям'і ў сацсетках не смуткавалі. Сумесных фатаграфій з 2014 года пара не публікавала. Профілі досыць даўно не абнаўляліся. У адной з сацсетак меркаваная маці Леаніда на нашы пытанні не адказала.

Колькі такіх, як Веднік — невядома

Дакладная колькасць грамадзян Беларусі, якія ваююць ва Украіне на баку РФ, невядомая, паведамляе DW. BelPol распавядае, што наўрад ці гаворка ідзе пра тысячы жаўнераў. Гэта людзі «з не вельмі шчаслівых сем’яў», якія не маюць вышэйшай адукацыі, большасць доўгі час пражываюць на тэрыторыі РФ. Асноўная прычына ўдзелу ў вайне — грошы.

Для сям'і загінулага кантрактніка прадугледжана восем дапамог, выплат, пенсій і кампенсацый. Аднаразовую дапамогу і выплата складаюць па 5 млн рос. рублёў (амаль $ 60 000). Сярэдні заробак у Расіі за студзень 2025-га — 88 981 руб. (амаль $ 1060).


Далучайцеся да тых, хто ўжо нам дапамагае, каб свабодны гарадзенскі голас не замаўчаў! Падтрымайце Hrodna.life данатам!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025