Аўтобусы, якія будуць курсіраваць па маршруце Гродна-Мінск. Фота: mapbel.by
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі з канца 2024 года, каб разгрузіць напрамак, які лічыцца адным з самых папулярных у Беларусі. Перавозкамі на новым транспарце будуць займацца некалькі кампаній.
Паміж гарадамі будзе курсіраваць 10 аўтобусаў. Салон аўтобуса ўмяшчае больш за 40 пасажыраў, час у дарозе складзе амаль чатыры гадзіны. За дзень плануецца ажыццяўляць больш за 40 рэйсаў. Інвестыцыі ў кітайскі транспарт склалі $ 1,5 млн.
Кошт квіткоў застанецца ранейшым — квіток на маршрутку ці аўтобус абыйдзецца ў 35 руб., паведамляе Міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў.
Паводле агрэгатара «Атлас», першы аўтобус з Гродна будзе адпраўляцца з вакзала ў 4 раніцы. Наступны — у 5 раніцы. Апошні аўтобус будзе адпраўляцца ў 21:30. Прадугледжаны і начны рэйс — з’ехаць з Гродна ў Мінск можна будзе ў 2 ночы.
Усяго за дзень у адным напрамку будзе ажыццяўляцца 19 аўтобусных і 16 маршрутных рэйсаў.
Першыя аўтобусы Zhong Tong з’явіліся на маршруце Гродна-Мінск у снежні 2024 года. Некаторыя гродзенцы, якія паспелі пракаціцца на новым транспарце, засталіся незадаволенымі. Адны адзначалі, што кітайскія аўтобусы цесныя і некамфортныя, іншыя ўзрадаваліся наяўнасці разетак і большай бяспецы, у параўнанні з маршруткамі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…