Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: vrm.lrv.lt
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна будзе праехаць толькі на аўтамабілях — легкавых машынах ці аўтобусах. Кабінет міністраў Літвы ўхваліў адпаведнае рашэнне 16 красавіка.
Гэтыя памежныя пераходы нельга будзе перасякаць на матацыклах, мапедах і матарызаваных веласіпедах. Раней там ужо забаранілі рух пешаходаў і веласіпедыстаў.
Забарона можа быць звязана з тым, што ў 2025 годзе амаль у 22 разы вырасла колькасць такіх перасячэнняў. У першым квартале 2024 года было 285 такіх выпадкаў, а ў першым квартале 2025 года — ужо 6 170 выпадкаў, удакладняе Delfi. Нацыянальны цэнтр крызіснага кіравання (НЦКК) Літвы дапускае, што сярод іх могуць быць людзі, завербаваныя беларускімі ўладамі.
Таксама ўрад прыняў пастанову, якая дае права часова абмяжоўваць перамяшчэнне на Мядзінінкскім і Шальчынінкскім пунктах пропуску. Абмежаванні могуць ужыць, калі вырашаць, што перамяшчэнне людзей праз пункт пропуску арганізавана штучна, заахвочваецца або ажыццяўляецца пры ўдзеле інстытутаў беларускага рэжыму і ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы. У апошні час Літва фіксавала спробы беларускіх супрацоўнікаў накіроўваць мігрантаў праз пункты пропуску без неабходных дакументаў або без выканання патрабаванняў Шэнгенскага кодэкса аб межах.
Мядзінінкай і Шальчынінкай — апошнія з шасці памежных пераходаў на літоўска-беларускай мяжы, якія працягваюць працаваць. Таксама Міністэрства транспарту Літвы ўдвая скараціла колькасць рэйсаў для пасажырскага транспарту рэгулярнага спалучэння паміж краінамі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…