Навіны

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб «Калізей 2000». Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі, што ўваходзіць у цану і што пра клуб думаюць у горадзе.

Клуб знаходзіцца ў цэнтры Гродна, на Карла Маркса, 31 — каля Дома сувязі. Установа была заснавана ў 2000 годзе. У 2022 годзе клуб прайшоў рэбрэндынг, тады ж абнавілі інтэр'ер і ўсталявалі новае абсталяванне.

Клуб займае плошчу 500 м² і мае двухузроўневую прастору. У ім можна праводзіць розныя мерапрыемствы ад карпаратываў і вяселляў да канцэртаў і тэматычных вечарынак.

Што ўваходзіць у кошт?

У продаж уваходзіць:

  • цалкам абсталяваная кухня;
  • барнае, светлавое і музычнае абсталяванне;
  • ліцэнзіі і ўсе неабходныя дакументы;
  • сфармаваны персанал.

Пакупніку таксама абяцаюць базу пастаянных кліентаў, вядомасць установы і «выдатную рэпутацыю», адзначаюць зручную транспартная даступнасць.

У аб’яве аб продажы адзначана, што клуб прыбытковы. За клуб хочуць $ 324 000.

Што ж па водгуках?

Рэйтынг клуба ў Google — 3,1, на Яндекс.Картах — 3,6. У водгуках наведвальнікі скардзіліся на рэкламу дзіцячых дзён нараджэння і «раставога мядзведзя, які распіхвае наведвальнікаў» на танцпляцы, але адзначалі ўмераныя цэны і стараннасць дыджэя. «Перажытак мінулага», — напісала Вераніка А. Многія пісалі пра невялікую колькасць наведвальнікаў. «Музыка зусім не для людзей 30+. Хутчэй для ўзросту 50+», — напісала Ганна Р. і пахваліла ахову і каву.

«У навагоднюю ноч да ~2 гадзін з наведвальнікаў было 4 пенсіянеры. Музыка адпавядае кантынгенту: Шатуноў, Меладзэ, Лепс, часам трапляліся пасрэдныя трэкі сучаснага ўзору», — напісаў карыстальнік пад нікам V SHAG тры месяцы таму.

«За ўсю ноч DJ-Кал паставіў каля 5 нармальных трэкаў. Аднак у клубе нармальная святлатэхніка, дымавая машына і прыстойнае візуальнае афармленне. Каб сядзець за сталом у напаўпустым клубе, трэба заплаціць 300 руб. У іншым выпадку задавольвайцеся металічнай табурэткай. Кактэйлі дарагія, некаторыя па 30 руб. за келіх. Пры вострым жаданні (а яно будзе) можна замовіць музыку, але гэта абыдзецца ў 20 руб.»

А вось год таму арганізацыю навагодняга карпаратыву ацанілі як выдатную.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025