Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць, што наведвальнікі адчуюць сябе героем фільма “Бригада”. У бар будуць прапускаць па ID, каб туды трапілі толькі паўналетнія.
“Гэта не проста бар, гэта партал у 90-я: яркі інтэр’ер, музыка, якая прымушае душу танцаваць, і аўтарскія настойкі, ад якіх нават бабуля ўхвальна кіўне. Чакай нас, як у 90-х чакалі новы альбом “Ласкового мая”!” – пішуць пра бар ўладальнікі.
У бары падаюць настойкі – чорная парэчка, абляпіха, лімоннік і іншыя варыянты. Назвы адсылаюць да персанажаў той эпохі. Напрыклад, “Сонік” і “Доктар Марыё”. Кошт – 6 рублёў. Можна ўзяць сэт з 10 настоек за 50 рублёў.
Уладальнікі апісалі інтэр’ер: неон, плакаты з кумірамі 90-х і барная стойка з настойкамі «як з дзяцінства». На відэа з установы відаць аўтэнтычны дыван, неонавыя цытаты з «Брат 2» і тую самую прыстаўку. Граць будуць хіты 90-х і 00-х.
Побач адкрыўся рэстаран “Бекон” — там можна будзе закусіць.



