Навіны

У Гродне будзе яшчэ адзін кавафэст — вы абыдзеце яго, не змяняючы адрас

У гандлёвым цэнтры OldCity на Дубко вырашылі арганізаваць свой кававы фестываль OldCofee. Ён стартуе ўжо 14 красавіка.

Кавафэст OldCofee пройдзе з 14 па 20 красавіка. Кошт на ўсе сэты ў пяці кавярнях гандлёвага цэнтра аднолькавы — 12 рублёў.

Удзельнікі і спіс сэтаў

Кавярня Pon-pushka: Ice-latte «Малінавы чызкейк» (500 мл) і тры пончыкі - з начынкай, прысыпаны цукравай пудрай, з глазурай.

Сэт ад Pon Pushka. Крыніца: Instagram OldCity

Кавярня «Просто Кофе»: бананавая кава (200 мл) і чызкейк «Манга» (100 г). Каву можна замяніць на любую класічную каву звычайнага аб’ёму: эспрэса, амерыкана, капучына, латэ.

Сэт ад «Просто кофе». Крыніца: Instagram OldCity

Кавярня Cofix: матча «Васільковая» (400 мл) і торт «Рыкота-груша» (125 г).

Сэт ад Cofix. Крыніца: Instagram OldCity

Кавярня Toko tea: шакаладны кактэйль (памер M) і кава мока (M). Дададуць сырную пенку ў адзін з напояў на выбар.

Сэт ад Toko tea. Крыніца: Instagram OldCity

Кавярня Fruit Home: кава на выбар (эспрэса (40 мл), амерыкана (200 мл), латэ (300 мл), капучына (250 мл)) з сіропам і венская вафля, палітая малочным шакаладам, з садавіной і какосавай стружкай.

Сэт ад Fruit home. Крыніца: Instagram OldCity

Амаль у гэты ж час, з 15 па 29 красавіка, у Гродне праходзіць іншы кававы фестываль — Grodno Coffee Festival. У ім удзельнічаюць дзевяць гродзенскіх кавярняў — кожная са сваім аўтарскім сэтам кавы і дэсерта. Кошт сэтаў такі ж — 12 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025