Навіны

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў пешаходах, якія не зважаюць на дарожную разметку і займаюць веласіпедную зону. Праблему з веладарожкай у Пышках не могуць вырашыць ужо больш за 10 гадоў.

Веласіпедысты абыходзяць Пышкі бокам

Гродзенец пад нікам lazy.world.spectator распавёў, што перастаў катацца па веладарожцы ў Пышках, нягледзячы на ​​тое, што лічыць лакацыю «адной з самых прыемных для веласіпедыстаў».

Па словах гараджаніна, катацца ў Пышках цяжка з-за пешаходаў з каляскамі і дзецьмі - яны займаюць усю шырыню веладарожкі. «Мне ледзь хапіла нерваў праехаць яе палову. Матулі з каляскамі, уткнуўшыся ў тэлефон, якія едуць па цэнтры веладарожкі ці ўвогуле 2 каляскі ў шэраг. Дзеці, якія носяцца вакол. Пажылыя людзі. Пары. Кампаніі людзей. І ўсё гэта на веладарожцы, дзе і так не разгарнуцца. У 20 метрах, нагадаю, пешаходная дарожка шырынёй 5−6 метраў!» — паскардзіўся ў Threads гродзенец.

Каментатары падтрымалі аўтара публікацыі. Напрыклад, Аксана перастала катацца ў Пышках на роліках. Ігар — таксама. Мужчына «стаміўся пераскокваць сабачак, дзетак, кінутыя дзіцячыя веласіпеды і самакаты на дарожцы».

У сваю чаргу Ганна звяртае ўвагу і на яшчэ адну праблему Пышкоў. Познім вечарам веладарожка ва ўрочышчы асветлена, а пешаходная зона — не. «Давялося ісці па веладарожцы, бо толькі яна асвятляецца. Пешаходную дарогу чамусьці лічыцца, што не трэба асвятляць», — адзначае гродзенка.

Праблему з веладарожкай у Пышках не могуць вырашыць больш за 10 гадоў

У жніўні 2013 года на веладарожцы ў Пышках здарыўся інцыдэнт. Тады веласіпедыст Дзмітрый выпадкова збіў жанчыну. Як сцвярджаў гродзенец, хуткасць яго язды не перавышала 30 км/г, а жанчына ступіла на веладарожку раптоўна, з-за чаго ён не паспеў зманеўраваць. Тым не менш жанчына падала на Дзмітрыя заяву — па факце інцыдэнту распачалі крымінальную справу.

Па тэме: «Зламаў руку і выплюнуў два зубы». Як скончыць канфлікт веласіпедыстаў і пешаходаў у Пышках?

Праз два гады ўлады вырашылі прывесці веладарожку ў парадак. Яе заасфальтавалі і нанеслі дарожную разметку, таксама паставілі папераджальныя знакі і зрабілі асвятленне. Працягласць абсталяванай веладарожкі склала 5 км.

Меркавалася, што новая інфраструктура дапаможа пазбегнуць сутыкненняў пешаходаў з веласіпедыстамі.

Асобнага закона, які забараняе пешаходам займаць веладарожку, — няма

Язда веласіпедыстаў па веладарожках і зона, дзе пешаходы могуць бесперашкодна гуляць, рэгулюецца спецыяльнымі дарожнымі знакамі.

У выпадку парушэння ПДР і веласіпедысту, і пешаходу можа пагражаць штраф ад 1 да 3 базавых велічынь (40 — 120 руб.). Калі чалавек парушыў правілы пад уздзеяннем алкаголю, штраф будзе вышэй — ад 3 да 5 базавых велічынь (120 — 200 руб.). Рэгулюецца гэта артыкулам 18.20 КаАП.

Чытайце таксама: Малююць кенгуру, сабакаў і карабель. Як веласіпедысты ствараюць «малюнкі» на вуліцах Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025