Навіны

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра гэтую ж праблему гродзенцы паведамлялі і ў лістападзе 2024 года. Тады для вырашэння праблемы з чэргамі ўлады замянілі талоны на адзіную электронную чаргу. Але больш даступнымі медыкі не сталі.

Гродзенцы: «Пашкадуйце здароўе — шукайце ўрачоў у Мінску»

Вікторыя адзначае, што даступных запісаў да прыватных артадонтаў няма нават на 2026 год. «Ор з самай глыбіні душы маёй. Як у гэтым Гродне наогул магчыма запісацца да артадонта», — абураецца гродзенка.

У каментарах карыстальніца Кацярына дадае, што запіс у прыватную гродзенскую клініку «Ортодент» ажыццяўляюць толькі ў першы тыдзень студзеня. «Яны набіраюць пэўную колькасць людзей на год і больш нікога не запісваюць. Таксама не магла доўга запісацца, пакуль не даведалася», — піша дзяўчына.

Вольга ўвогуле раіць «пашкадаваць здароўе» і запісацца на прыём да спецыяліста ў Мінску.

Паўгода таму ад талонаў вырашылі адмовіцца — але чэргі засталіся

У лістападзе 2024 года, пасля таго як у сацсетках гродзенцы сталі скардзіцца на вялікія чэргі да артадонтаў, мясцовыя ўлады ўвялі адзіную электронную чаргу. Яна павінна была замяніць талоны да лекараў у дзяржаўных клініках. Планавалася, што пацыентаў будуць уносіць у ліст чакання, а па меры прасоўвання чаргі запрашаць на прыём.

Такую сістэму запісу рэалізавалі для дзіцячых урачоў-артадонтаў. Цяпер запісацца да спецыяліста можна ў рэгістратуры пры наяўнасці накіравання ад стаматолага.

З-за новай сістэмы запісацца да артадонта праз дзяржаўны сайт talon.by не атрымаецца.

Няма даступных медыкаў, форма для запісу не працуе: як у Гродне патрапіць да артадонта

Акрамя дзяржаўнай медыцыны ў Гродне таксама працуюць два філіялы прыватнай клінікі «Лодэ». Згодна з сайтам медцэнтра, на Паліграфістаў, 2 прыём ажыццяўляе адзін стаматолаг-артадонт. Лекар аказвае паслугі і дзіцячым, і дарослым пацыентам — спецыялізуецца на ўстаноўцы брекет-сістэм.

Праўда, пры спробе запісацца на прыём сайт «Лодэ» пачынае віснуць і не паказвае даступных слотаў. Пры спробе запісу да лекараў іншага профіля такой праблемы не ўзнікае.

Агулам прыватных клінік у Гродне, па інфармацыі 103.by, чатыры ўрача-артадонта, якія працуюць у трох медцэнтрах. Акрамя «Лодэ» гэта «Ортодент» і «Левкомед».

Сітуацыя з артадонтам пагаршаецца апошнія два гады ва ўсіх гарадах Беларусі, акрамя Мінска. Асноўнай прычынай з’яўляецца эміграцыя ўрачоў. Калі раней чакаць прыёму можна было паўгода, то зараз чарга расцягваецца на год.

Чытайце таксама: У Гродне сканчваюцца стаматолагі-артадонты. Чакаць чаргі трэба паўгады і больш

Падзяліцца

Апошнія запісы

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025