Навіны

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся ў 1650 рублёў. Столькі каштуе двухпакаёвая кватэра. «Аднапакаёўку» можна ўзяць за 1400−1500 рублёў. Гэта ў паўтара раза даражэй, чым за тыдзень да святаў. Паглядзелі, што адбываецца з коштамі ў траўні.

У цэнтры — за 1000, на ўскраіне — за 70

Цэны павышаюцца на кватэры ў гістарычным цэнтры і з новым рамонтам. Ёсць цэннік на «травеньскія» і да 200 рублёў. Ён, як правіла, на кватэры далей ад цэнтра — на Дзяржынскага, Паповіча, БЛК. На святы 9−11 траўня больш за ўсё кватэр у коштавым дыяпазоне 400−1000 рублёў.

Пры гэтым на kufar.by на 1−4 траўня даступныя ўсяго 70 кватэр. На 9−11 траўня — 170. У канцы красавіка — 24−27 чысла — больш за 200. Самая дарагая кватэра ў гэтыя даты абыйдзецца ў 1050 рублёў. Далей цэннік ідзе да 900 і 700 рублёў. Можна ўкласціся ў 70 рублёў, калі жыць на Белых Росах.

У Брэсце — таксама рост цэн

Прыкладна такія ж кошты ў Брэсце. Іх паказала ў TikTok дзяўчына з нікам supermebary.

@supermebary Что думаете? Есть тут арендодатели, какие ваши мысли? На каком сайте ещё посмотрим квартиры и в каких городах? #брест #квартирабрест #майские #майскиепраздники #арендаквартиры #снятьквартиру #недвижка #минск #беларусь #аренда #цены #польша #варшава #вроцлав #рим #переезд #доход #greenscreen ♬ Carmen Habanera, classical opera (1 283 412) — perfectpanda

«Потому что из РФ туристов никуда не пускают, вот они к нам и едут, а наши подсуетились и цены подняли», — мяркуюць у каментарах.

«Так для Бреста это буквально лучшие варианты, потолок по рынку, а в Риме лучшее будет десятки тысяч евро стоить за 3 ночи», — тлумачыць каментатар.

«На сами праздники упадут. На НГ была такая же картина. Но если снимать не за месяц, а день в день, то там уже нормальная цена будет», — раіць іншы каментатар.

Але гэта не дакладна

Дзяўчына supermebary вырашыла параўнаць кошт жылля на доўгія выхадныя ў Брэсце з кватэрамі, якія можна зняць у Рыме на тыя ж даты. На Booking яна знайшла апартаменты па кошце ад 1046 да 1370 руб. Яна адзначыла, што два гады таму адпачывала ў Рыме і плаціла каля 300 долараў за тры ночы, а ў Барселоне — 400, пры гэтым жыллё, па яе словах, было значна камфортней.

Мы праверылі цэннікі. Найдаражэйшы сямейны люкс з двума спальнямі, гасцінай і двума ваннымі пакоямі ў Рыме абыйдзецца ў 95 971 злоты (76 862 рублёў). Калі спаць на канапе за 13,5 км ад цэнтра, то можна ўкласціся ў 937 злотых (750 рублёў).

У той жа час самыя дарагія апартаменты ў несталічным Кракаве на Booking — 405 000 злотых (324 360 рублёў). Далей — 25 000 і 20 000 злотых (20 022 і 16 017 рублёў).

Чытайце таксама: Для эканомных турыстаў: колькі каштуюць самыя танныя кватэры на суткі ў Гродне

Падзяліцца
Меткі: горадгрошы

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025