Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету – Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Кропка прапануе індывідуальны памол для туркі, кубкі або фрэнч-прэса. Яна размясцілася ў ГЦ “OldCity”.

“Наша кава адрозніваецца высокай якасцю і разнастайнасцю смакаў, якія могуць задаволіць нават самых патрабавальных знатакоў”, – абяцаюць уладальнікі. 

Калі купіце 1 кг кавы, атрымаеце зніжку ў 10%. Магчымая дастаўка.

Крама прадае каву беларускага брэнда “BlancoTi Coffee”. Уладальнікі сцвярджае, што ён з’явіўся зусім нядаўна, хоць мае даўнія карані, прычым – на Кубе. 

“Гэты праект я прысвячаю майму дзядулю Хасэ, усёй маёй сям’і на Кубе і дарагому сябру, Тыціку Міхаілу, стоадсоткаваму беларусу, з якім разам робім унікальную сяброўскую «кававую» сумесь на стыку дзвюх культур Беларусі і Кубы. Пасля сумеснага наведвання кубінскіх кававых плантацый, ён быў прыемна здзіўлены густам і водарам нашай кавы. Пасля нядоўгіх роздумаў, Міхаіл вырашыў прайсці са мной увесь шлях ад стварэння да вытворчасці кавы, якім цярністым ён бы ні быў”, – напісаў стваральнік брэнда. 

“Нарэшце ў Гродне з’явіцца смачная кава”, – пішуць у каментарах.

Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна