Навіны

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую папулярнасць. Яго выкарыстоўваюць на паштоўках, у кнігах і паўсюдна ў інтэрнэце. Аказваецца, усё гэта — непаразуменне. Выяву стварылі 31 год таму.

Аўтарства гублялі нават у аўтарытэтных выданнях

Згодна з «Вікіпедыяй», малюнак з выявай каралеўскага палаца стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі.

Выява шырока тыражуецца праз друк на паштоўках, з’яўляецца малюнак і ў кніжных ды часопісных публікацыях. Напрыклад, выяву можна знайсці на старонках гістарычнага часопіса Arche як быццам рэдкую. Або ў афіцыйным выданні аб польскім горадзе Кракаве. Там пазначана: «аўтар невядомы».

Фрагмент з часопісу Arche

Экспануецца выява палаца і ў Новым замку з подпісам «каралеўскі палац у Гродне ў часы праўлення Аўгуста ІІІ».

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца. Крыніца: meine-schweiz.ru

Гродзенскія краязнаўцы захоўвалі імя сапраўднага аўтара

Аб тым, што насамрэч выява Новага замку была створана нашмат пазней, чым многія мяркуюць, расказалі аўтары Telegram-канала «Спадчына». Аказваецца, малюнак у 1994 годзе зрабіў гродзенскі мастак Чэслаў Рой. Арыгінал захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.

«Ніякага пратографа не мае, створаны на аснове вядомых праектных чарцяжоў палаца. Такім чынам па Новым замку няма аніякай графікі акрамя праектаў, якія невядома ці былі рэалізаваны ў поўным аб’ёме. Трэба аддаць належнае майстэрству мастака, калі ніхто не заўважыў падвоху», — адзначаюць у «Спадчыне».

У каментарыях адзін з падпісчыкаў канала дадае, што акрамя праектаў усё ж ёсць выявы фасадаў, інтэр'ераў і планы памяшканняў з подпісам караля Аўгуста III, а таксама план і фасад часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падпісчык мяркуе, што менавіта гэтыя рысункі і былі рэалізаваныя.

Журналіст Hrodna.life адшукаў пацвярджэнне таго, што сапраўдным аўтарам малюнка з’яўляецца Чэслаў Рой. У кнізе «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада» ёсць тая самая выява каралеўскага палаца з прозвішчам мастака — «Ч. Рой».

Імя сапраўднага аўтара пазначае і гродзенскі краязнаўца Яўген Аснарэўскі. Ён узгадвае Чэслава Роя ў публікацыі «Новы замак у Гродне: гісторыя і пытанне рэканструкцыі».

Хто такі Чэслаў Рой?

Чэслаў Віктаравіч Рой нарадзіўся ў 1942 годзе. Акварэльны малюнак каралеўскага палаца ён стварыў у сярэдзіне 90-х гадоў, абапіраючыся на дакументы і апісанні замку, якія захаваліся. У 2000 годзе Чэслаў Рой атрымаў прэмію імя Дубко ў намінацыі «Музейны працоўнік года». Памёр мастак у 2004 годзе.

Чытайце таксама: Каложу будаваў продак Пушкіна? Дзіўную гістарычную легенду апублікавалі ў Расіі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025