У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня – можна назіраць за працай кухараў. Установа адкрылася вясной 2025 года. Ва ўсіх стравах будзе бекон.
У рэстаране прапрацавалі меню – з гэтым дапамаглі “два таленавітых брэнд-шэфа”. Удасканальваць будуць падрыхтоўку і падачу страў. Будуць падаваць бургеры, ролы, закускі, салаты і гарачыя стравы. Булачкі для бургеры выпякаюць самастойна. Кухняў некалькі, уключаючы перуанскую і гавайскую.
“Кажучы пра амерыканскую ежу, першае, што прыходзіць у галаву, гэта фаст-фуд – бургеры, хот-догі. Аднак гэта толькі вярхушка айсберга. З-за вялікай колькасці нацый, якія жывуць у Злучаных Штатах, тут атрымаўся дзіўны гастранамічны мікс! Паназіяцкія стравы рэзка вылучаюцца сваімі экзатычнымі інгрэдыентамі”, – напісалі стваральнікі.
Установу на вул. 1-я Працоўная, 8 рыхтавалі да адкрыцця ўжо год. Агульная плошча двухпавярховага рэстарана – 156 кв. м.
“Чакайце, другі паверх будзе светлым, натуральныя тэкстуры, эстэтычна мінімалістычным і ўтульным. Натуральнае дрэва і зеляніна робіць прастору свежай і чыстай. У адрозненне ад другога, першы паверх цёмны з элементамі металу, ажыўленне з выкарыстаннем брутальных матэрыялаў у спалучэнні з мяккімі месцамі для сядзення”, – пішуць уладальнікі.
Ва ўстанову шукаюць сушыста і афіцыянта.
Чытайце таксама: «Інтэр’еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка



