Навіны

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня? (абноўлена)

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб’яднаюць пад канцэпцыяй кіно: лакацыі ў цэнтры прысвецяць васьмі фільмам пра вайну. А напярэдадні, 4 траўня, на Савецкай плошчы будуць рэканструяваць узяцце Рэйхстага. Замест яго возьмуць Палац культуры тэкстыльшчыкаў, над якім ўзвядуць купал і ўсталююць савецкі сцяг.

Напярэдадні свята, 4 траўня, на плошчы Савецкай пройдзе рэканструкцыя ўзяцця Рэйхстага. У гэтым эпізодзе будуць удзельнічаць ваенныя ў форме перыяду Другой сусветнай вайны. У якасці Рэйхстага выкарыстоўваюць Палац культуры тэкстыльшчыкаў. Над ім узвядуць купал. Само «ўзяцце» будзе доўжыцца 20 хвілін, а пасля гэтага на купал над ДК усталююць чырвоны сцяг з сярпом і молатам. Таксама на прыступках «Рэйхстага» выступяць артысты.

Цыкл мерапрыемстваў да свята назавуць «У кожным кадры Перамога», распавёў начальнік аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама Дзяніс Чарняк для «Гродна Плюс». Такую назву выбралі, бо ў Гродне знята больш за 50 фільмаў, у тым ліку і пра Вялікую Айчынную вайну. Уся святочная праграма будзе звязана з тэмай ваенных фільмаў, а лакацыі ў цэнтры горада ператвораць у сцэнічныя пляцоўкі для ўзнаўлення іх эпізодаў.

Праграма на 9 траўня

Асноўныя ўрачыстасці стартуюць 9 траўня з шэсця «Беларусь памятае», якое пройдзе ад плошчы Савецкай да плошчы Леніна. Пасля шэсця адбудзецца мітынг, а затым адкрыюцца тэматычныя лакацыі ў цэнтры горада: на плошчы Леніна, у парку Жылібера, на вуліцы Савецкай і на Савецкай плошчы.

У гэтым годзе ў Гродне арганізуюць парад ваеннай тэхнікі, які не праводзіўся ў апошнія гады. У ім плануюць удзел каля 30 адзінак тэхнікі.

Навінкай свята стане «Вуліца кіно» на вуліцах Савецкай і Ажэшкі. Тут будуць узнаўляць сцэны з васьмі вядомых фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну.

Асноўная сцэна будзе на плошчы Леніна. На працягу ўсяго дня там будзе ісці канцэртная праграма. Увечары выступіць хэдлайнер — папулярная артыстка з Расіі.

На Савецкай плошчы арганізуюць кінатэатр пад адкрытым небам, дзе ўвесь дзень можна будзе глядзець фільмы пра Вялікую Айчынную вайну.

Чытайце таксама: Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Падзяліцца
Меткі: свята

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025