Навіны

Улады: гродзенцы за суткі выкупілі кватэры ў новабудоўлі ў Грандзічах

«Гроднажылбуд» 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах. Да вечара спасылка перастала працаваць. «Гродненские сливы» паведамляюць, што кватэры раскупілі.

«Мы высветлілі і аказалася, што кватэры раскупілі за дзень. Кошт метра ў трохпакаёвых кватэрах плошчай каля 80 метраў квадратных складаў 1960 беларускіх рублёў. Кошт метра ў аднапакаёвай кватэры метражом 45 метраў - 2150 беларускіх рублёў. А кажуць, дрэнна жывем!!!», — напісалі ў канале.

Грандзічы — малады раён на поўначы Гродна. Яго ўключылі ў склад Гродна ў 2008 годзе. Да гэтага Грандзічы лічыліся вёскай. У планах размясціць там 65 000 чалавек.

Чытайце таксама: У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025