Вольга Бондарава. Скрыншот Hrodna.life
Праўладную і прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на сяброўскі Бондаравай Telegram-канал. Інфармацыю пра адміністрацыйны арышт актывісткі пацвердзілі ў мінскім судзе.
Абноўлена. У судзе Маскоўскага раёна Мінска журналісту «Зеркала» як звычайнаму грамадзяніну пацвердзілі, што Бондараву арыштавалі на 13 сутак. Судовае пасяджэнне прайшло 26 сакавіка. За якое менавіта парушэнне судзілі актывістку, у судзе не ўдакладнілі, патлумачыўшы, што не могуць разгалошваць такую інфармацыю.
Пра тое, што нешта здарылася, сведчыць і цішыня ў Telegram-канале самой Бондаравай. Звычайна там за суткі з’яўляецца 20−30 уласных пастоў і рэпостаў, пры тым канал абнаўляецца нават ноччу. Зараз жа ён не абнаўляецца ўжо два дні: апошні пост быў раніцай 26 сакавіка.
Вольга Бондарава змагаецца з гістарычнай сімволікай, беларускай культурай, беларускай і замежнымі мовамі, лацінкай, ЛГБТ, блогерамі, падлеткамі, іконамі, адмяняе святкаванне Хэлаўіна і нават беларускага Купалля.
Чытайце таксама: Палітычная кар’ера не ўдалася. На выбарах Бондарава прайграла ідэолагу спецназа
Часам яна нападае нават на прадстаўнікоў улады і сілавікоў, а апошнім часам нават дазваляла сабе крытыку нявесткі Аляксандра Лукашэнкі Ганны Сялук.
Чытайце таксама:
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…