Навіны

Да $ 2550 у месяц. У Гродне шукаюць начальнікаў - вось вакансіі

Для супрацоўнікаў вышэйшага менеджменту ў Гродне ёсць 54 працоўныя месцы. Заробкі вар'іруюцца ад 8000 рублёў да сціплых 500 рублёў на 0.25 стаўкі. Рэдакцыя Hrodna.life выбрала пяць самых грашовых вакансій.

Да 8000 рублёў у месяц будуць плаціць намесніку генеральнага дырэктара ў ТАА «Тайфун», дзе выпускаюць сухія будаўнічыя сумесі. І гэта — на 0,75 стаўкі. А яшчэ будзе памесячная прэмія. Праўда, трэба свабодна валодаць тэхнічнай польскай мовай і мець досвед працы кіраўніка ў будаўнічай галіне. «Тайфун» з 2009 года ўваходзіць у польскую групу кампаній Atlas, адсюль і патрабаванні ведаць мову для начальства.

На «Гродна Азот» шукаюць двух начальнікаў сектара. Патрабуецца веданне архітэктуры камп’ютарнай сеткі і сеткавых тэхналогій. Заробак — 5200 рублёў. Каб зэканоміць, можаце ўзяць пакой у інтэрнаце — ён прадастаўляецца.

На 3750−3800 рублёў можа разлічваць намеснік дырэктара-галоўны інжынер у «Табак», які будзе кіраваць вытворча-гаспадарчай дзейнасцю. Праўда, трэба вышэйшую адукацыю і тры гады вопыту ў кіраўніцтве.

У «ДэмсаГруп» шукаюць дырэктара. Патрэбна свабодная англійская мова, 10 гадоў вопыту і ўласны аўтамабіль. За гэта ўзнагародзяць заробкам да 3700 рублёў. Арганізацыя займаецца грамадскім харчаваннем. Напрыклад, валодае ўстановамі «Поляна City» і «Pablo Restobar».

3500 рублёў заплацяць начальніку сектара па экалогіі ў Гродзенскім цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Трэба ведаць заканадаўства ў галіне аказання паслуг аховы навакольнага асяроддзя і мець тры гады вопыту ў кіраўніцтве.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025