Так будзе выглядаць комплекс гродзенскага піўзавода пасля рэканструкцыі. Крыніца: Instagram browar_hrodna
Інвестар рэканструкцыі гродзенскага піўзавода паказаў, якой будзе тэрыторыя комплекса пасля завяршэння рэканструкцыі. У планах шмат лесвіц і кветак — але гродзенцы ў каментарыях адзначаюць недахоп дрэваў.
На візуалізацыях бачна, як гістарычныя будынкі пераўтвараюцца ў сучасную грамадскую прастору з кафэ, офісамі і зонамі для адпачынку. Старыя фасады захаваюць аўтэнтыку: светлы тынк, чырвоныя дахі, дэкаратыўныя элементы. Побач узводзяцца новыя будынкі з мінімалістычным дызайнам і вялікімі шклянымі фасадамі. Яны не перашкаджаюць старой архітэктуры, а ствараюць гарманічны кантраст.
Тэрыторыя вакол стане адкрытай для ўсіх. У комплексе збіраюцца абыграць перапады вышынь, стварыць шматузроўневую прастору і азеляніць яе асобнымі кветнікамі з высокімі злакавымі і хмызамі, абсталяваць камерныя зоны для адпачынку. З’явяцца тэрасы, лаўкі, лесвіцы і пандусы. Пераважна тэрыторыю плануюць забрукаваць пліткай і каменем. Рэканструкцыя ператварае былы прамысловы аб’ект у сучасную гарадскую лакацыю для жыхароў і турыстаў.
У Instagram каментары заўважылі, што на тэрыторыі комплексу не хапае дрэваў. Магчыма, гэта абумоўлена шматлікімі падваламі і камунікацыямі, размешчанымі пад зямлёй. У такім выпадку дрэвы прапанавалі размясціць прынамсі ў кадках, або абраць віды з гарызантальнай карнявой сістэмай.
Hrodna.life — некамерцыйнае выданне, якія публікуе важныя для беларусаў навіны. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта бяспечна для вас.
Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…