Навіны

Міністр лясной гаспадаркі загадаў зраўняць цэны на бярозавы сок. У Гродне ён пакуль самы танны

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік запатрабаваў ад дырэктараў лясгасаў навесці парадак з продажам бярозавага соку. Прычынай сталі скаргі ў інтэрнэце на шматгадзінныя чэргі і перабоі з пастаўкамі - а таксама адрозненне цэн па рэгіёнах.

Ён таксама звярнуў увагу на розніцу ў цэнах на сок у розных рэгіёнах Беларусі і даручыў эканамічнаму ўпраўленню разабрацца.

«Я разумею, што цана павінна быць плюс-мінус 3−5 капеек», — лічыць міністр.

«Соку павінна хапаць заўсёды і ўсюды — і быць ён павінен на гандлёвых пляцоўках з самай раніцы», — падкрэсліў і намеснік міністра.

Як розняцца цэны ў Гродзенскай вобласці і ў іншых рэгіёнах

У Гродне бярозавы сок пачалі прадаваць з 24 сакавіка. Кошт у «Лясным доміку» ад лясгаса на рынку «Паўднёвы» і каля будынка лясгаса па вуліцы Фестывальнай — 25,74 руб. за 100 літраў (26 кап. за літр), у лясніцтве ў вёсцы Багушоўка — 23,28 руб. за 100 літраў (24 кап. за літр). У лясніцтве продаж соку пачынаюць з 8.00, але толькі ў залежнасці ад фактычнай наяўнасці.

У вобласці цэны адрозніваюцца нязначна. У Лідскім лясгасе 1 літр бярозавага соку на ўмовах франка-лесасекі (у лесе, у свой посуд) — 27 кап., а вось на тэрыторыі адміністрацыйнага будынка лясгаса ці лясніцтва ўжо 37 кап. У Слонімскім раёне цэны — ад 25 кап. за літр з франка-лесасекі да 32 кап. за літр на складзе лясніцтва. У Ваўкавыску літр соку ў посуд пакупніка на лесасецы будзе каштаваць 21 кап., на прамежкавым складзе — 26 кап., на складзе лясгаса ці ў канторах лясніцтва (у посуд лясгаса) — 36 кап. за літр.

У іншых абласных цэнтрах цэны вышэй, чым у Гродне. У Віцебскім лясгасе продаж бярозавага соку стартаваў толькі 27 сакавіка. Цэны — ад 37 кап. за літр у лясніцтве да 42 кап. за літр у абласным цэнтры. У Гомельскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні сярэдняя цана за літр соку складае 33 кап. Брэсцкі лесгас на сваёй гандлёвай пляцоўцы ў Брэсце прадае сок па 50 кап. за літр. Такая ж цана і на бярозавы сок ад лесгаса і ў Мінску. А ў Магілёве літр бярозавага соку на франка-складзе ў горадзе каштуе ажно 53 кап., на франка-лесасецы — 36 кап.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025