Кузуркі ў Лідзе. Скрыншот відэа Hrodna.life
У адным з дамоў у Лідзе, у самым цэнтры горада, у склепе размножыліся кузуркі. Яны раяцца і залятаюць у кватэры. Жыхары нічога не маглі зрабіць, а ЖЭС і санэпідэмстанцыя не рэагавалі - пакуль не з’явілася відэа ў TikTok.
На відэа, якое апублікавала жыхарка Ліды, бачна, што насякомыя сабраліся ў чорную масу. Яны занялі ўсю прастору перад падвальным акном і выглядаюць як сапраўдны рой. Жанчына кажа, што гэта каналізацыйныя мухі.
@malvinavika ♬ оригинальный звук — Viktoria 🇧🇾🩷🩷🩷
Жыхары дома па пр. Перамогі, 41, дзе з’явілася калонія, ужо не раз звярталіся да камунальнікаў. Па словах аўтаркі відэа, тыя не рэагавалі ўжо некалькі гадоў і не заходзілі ў падвал нават летам, калі адключалі ці ўключалі гарачую ваду. Насякомыя залятаюць у дом і праз вентыляцыйныя шахты — у кватэры. Самі жыхары доступу ў падвал не маюць.
У каментарах пад відэа жанчыне раілі звяртацца ў службу 115 і обращения.бел, пісаць аб мошках у пракуратуру і ў камісію пры прэзідэнце. Скаргі суседзяў у 115, па словах аўтаркі відэа, выніку не далі. Іншая жыхарка таго ж дома ў каментарыях адзначыла і «невыносны пах каналізацыі» ў склепе.
Так званыя каналізацыйныя мухі - матылькі, якія знешне нагадваюць моль. Яны жывуць у вільготных месцах з гнілой арганікай: каналізацыйныя трубы, падвалы, санвузлы. Размнажаюцца ў арганічных матэрыялах. Лічынкі харчуюцца імі, развіваюцца там з яек і ператвараюцца ў дарослых мух праз некалькі дзён. Прычынай з’яўлення могуць стаць засоры ў трубах, цвіль і пастаянная вільготнасць.
Адзін-два матылькі бяспечныя, але ў большай колькасці могуць пераносіць бактэрыі і вірусы, правакаваць кішачныя інфекцыі і алергіі. З матылькамі складана змагацца праз іх пладавітасць.
Відэа было апублікавана два дні таму. Ужо праз дзень аўтарка напісала, што камунальнікі нарэшце адрэагавалі і прывезлі трубы для замены, каб ліквідаваць працёк і вільготнасць. Трубы пераварвалі ў 10 вечара, патруцілі і насякомых.
Чытайце таксама: «Гроднагаз» і «Гродна Азот». У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу: як яна будзе працаваць і чым дапаможа людзям
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…