У кавярні "Цэх". Фота: Instagram установы
У пачатку сакавіка ў Гродне адкрылася кавярня «Цэх». Установа знаходзіцца на завулку Дзяржынскага, 5 і спецыялізуецца на дэсертах. Купіць кандытарскія вырабы ад «Цэха» можна было і раней, але да адкрыцця кропкі ўстанова гатавала дэсерты на вынас.
Кандытарская працуе з 2019 года. На невялікай вытворчасці рабілі розныя дэсерты: тарты, макарунсы і моці, на замову. Таксама ў «Цэха» была невялікая вітрына, дзе пакупнікі маглі купіць прадукцыю на вынас.
У сакавіку 2025 года на базе вытворчасці адкрылася кавярня «Цэх», пра гэта ў сваім Instagram паведамілі ўладальнікі. Ва ўстанове падаюць аўтарскія дэсерты. Напрыклад, чызкейк-снікерс (12 руб.), маркоўныя пірожныя з абляпіхай (9,50 руб.) і торт п’яная вішня (10 руб.). Кандытарская спецыялізуецца на дэсертах у выглядзе рэалістычных груш і вішань — страва абыдзецца ў 12 руб.
З напояў апроч класічнай кавы ў «Цэх» падаюць матчу з бергамотам і грушай (8 руб.) і аўтарскую гарбату на фруктовым пюрэ (8,5 руб.).
У кафэ больш за дзясятак пасадачных месцаў. Інтэр'ер выкананы ў светлых адценнях з акцэнтам на папяровых люстрах-«воблачках».
Установа працуе штодзень з 9.00 да 22.00.
Чытайце таксама: У Гродне на Савецкіх Пагранічнікаў адкрылася кавярня ў фармаце «каля дома»
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…