У Гродне на Кірава, 45 на месцы салона прыгажосці адкрылася новая кавярня пад назвай Bafett. Тут ёсць кнігі, якія можна пачытаць на месцы. У меню — традыцыйныя кававыя напоі ад эспрэса да рафа, а яшчэ — аўтарскія пазіцыі і «дзіцячыя» кавы.
Кава каштуе ад 4 да 9 рублёў. Ёсць аўтарскія напоі – “Баунці”, “Папкорн”, “Кароўка”. Таксама ў меню прадстаўлены дзіцячы кактэйль “Кіндэр”, кактэйль з маршмелаў і гарачы шакалад. Ёсць халодныя кававыя напоі. Усё можна зрабіць на безлактозном або альтэрнатыўным малацэ.
Інтэр’ер кавярні вытрыманы ў светлых танах. Для ўпрыгожвання выкарыстоўвалі штучныя ліяны. На сцяне зрабілі імітацыю цэглы. Сталы – драўляныя.
Baffet знаходзіцца ў адным будынку з салонам прыгажосці і пунктам выдачы “СДЭК”. Іх кліентам абяцаюць зніжку. Пакуль кавярня працуе ў тэставым рэжыме:
- ПН-ПТ: 10.00-19.00,
- СБ: 10.00-16.00,
- НД: выхадны.


Уладальнікі адзначаюць, што яны размешчаны вельмі блізка да аўтавакзала. “Калі ты госць нашага горада, будзем рады парадаваць цябе смачнай кавай, падзарадзіць тэлефон і расказаць пра самы цудоўны горад Гродна”, – пішуць яны. Для сацсетак здымаюць рылсы з гумарам.
Чытайце таксама: У гродзенскай кандытарскай з’явілася кавярня — там падаюць аўтарскія дэсерты і матчу з бергамотам



