Праца. Фота: pixabay.com
На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце да 21 года. Паглядзелі, на што маладыя людзі могуць прэтэндаваць.
Для такой катэгорыі ў Гродне ёсць усяго чатыры вакансіі:
Санітар або санітарка ў Гродзенскую абласную станцыю хуткай медыцынскай дапамогі. Дастаткова агульнай сярэдняй адукацыі. Праца будзе ў выязной брыгадзе, са зменным графікам па 12 гадзін. Ёсць начныя змены. Заробак — 800−900 рублёў. Ёсць два працоўныя месцы.
Мэнэджара шукаюць у ТАА «МВ-Чёткость». Арганізацыя займаецца «аптовым гандлем іншымі машынамі і абсталяваннем, не ўключанымі ў іншыя групоўкі». Заробак — 750−2250 рублёў. Сюды возьмуць з агульнай базавай адукацыяй. Затое патрабуюць 11 гнуткіх навыкаў, уключаючы перакананне і імправізацыю.
Яшчэ аднаго мэнэджара возьмуць у тым жа «МВ-Чёткость». Зарплата паменш — 750−1250 рублёў. Трэба ўмець выяўляць патрэбы кліента, апрацоўваць пярэчанні і суправаджаць здзелкі.
Слесар па рамонце парагазатурбіннага абсталявання патрэбен у «Гроднаэнерга». Заплацяць 1350−1450 рублёў. На прадпрыемстве дзейнічае сістэма стымулюючых выплат (за добрую працу або да святаў).
У вобласці такіх працоўных месцаў - 39. У асноўным гэта працоўныя прафесіі.
Чытайце таксама: Гасцінец большы за зарплату і сезонныя працы. Якія вакансіі прапануюць гродзенцам для падпрацоўкі?
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурса Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…