Навіны

У Гродна заходзіць усё больш ліс. Спецыялісты патлумачылі чаму

Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх на Альшанцы — адна з лісаў нават разадрала ката. Супрацоўнікі Гродзенскага лясгаса патлумачылі, чаму дзікіх жывёл у горадзе становіцца больш.

Спецыялісты Гродзенскага лясгаса пацвердзілі журналістам Telegraf.news, што колькасць ліс у горадзе сапраўды павялічылася. Эксперты тлумачаць гэта тым, што межы населеных пунктаў усё бліжэй падступаюць да лесу. «А лісы — гэта такія жывёлы, якія не баяцца чалавека: заходзяць да яго, нападаюць, робяць шкоду. Яны вельмі смелыя і хітрыя. І так было заўсёды», — адзначае ляснічы Гродзенскага лясгаса Віктар Маджэеўскі.

Яшчэ адна прычына такой актыўнасці ліс — голад пасля зімовай спячкі. Да таго ж у сакавіку ў жывёл з’яўляецца патомства, таму яны выходзяць на паляванне ў пошуках ежы для дзіцянят.

«Таму яны і могуць заходзіць глыбей у населеныя пункты — шукаць сабе там паесці. Гэта адна з асноўных прычын, больш ніякіх. Чалавек набліжаецца да лесу — і лісіца ідзе да чалавека, таму што ў яго ёсць сметнікі з ежай. Яна адчувае, што можна сабе там нешта накапаць і пачынае прывыкаць да горада», — дадае Маджэеўскі.

Чытайце таксама: У Гродне ліса разарвала ката: у адным з раёнаў горада жывёл усё больш

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025