Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх на Альшанцы — адна з лісаў нават разадрала ката. Супрацоўнікі Гродзенскага лясгаса патлумачылі, чаму дзікіх жывёл у горадзе становіцца больш.
Спецыялісты Гродзенскага лясгаса пацвердзілі журналістам Telegraf.news, што колькасць ліс у горадзе сапраўды павялічылася. Эксперты тлумачаць гэта тым, што межы населеных пунктаў усё бліжэй падступаюць да лесу. «А лісы — гэта такія жывёлы, якія не баяцца чалавека: заходзяць да яго, нападаюць, робяць шкоду. Яны вельмі смелыя і хітрыя. І так было заўсёды», — адзначае ляснічы Гродзенскага лясгаса Віктар Маджэеўскі.
Яшчэ адна прычына такой актыўнасці ліс — голад пасля зімовай спячкі. Да таго ж у сакавіку ў жывёл з’яўляецца патомства, таму яны выходзяць на паляванне ў пошуках ежы для дзіцянят.
«Таму яны і могуць заходзіць глыбей у населеныя пункты — шукаць сабе там паесці. Гэта адна з асноўных прычын, больш ніякіх. Чалавек набліжаецца да лесу — і лісіца ідзе да чалавека, таму што ў яго ёсць сметнікі з ежай. Яна адчувае, што можна сабе там нешта накапаць і пачынае прывыкаць да горада», — дадае Маджэеўскі.
Чытайце таксама: У Гродне ліса разарвала ката: у адным з раёнаў горада жывёл усё больш