Навіны

На могілках Навагрудскага раёна высекуць 250 дрэў

У Навагрудку і раёне плануюць высечы 252 дрэвы. З іх шэсць — у самім горадзе, а 246 — на могілках раёна.

Шэсць клёнаў высекуць у Навагрудку. Валку таксама правядуць на могілках вёсак Гагарына (42 дрэвы), Брацянка (63 дрэвы), Байкі (87 дрэў). Пры працах трэба абавязкова захаваць надмагіллі.

Навагрудскай раённай ЖКГ валка дрэў абыйдзецца ў 63 000 рублёў. Работы правядуць з 28 сакавіка па 16 траўня. Паўдзельнічаць у дзяржзакупцы можа любая юрыдычная асоба, у тым ліку ІП. У яе павінен быць супрацоўнік з сертыфікатам на правядзенне работ метадам прамысловага альпінізму.

Чым шкодныя дрэвы на могілках?

Справа ў каранёвай сістэме, якая хутка разрастаецца і пашкоджвае помнікі, агароджы і труны. Некаторыя дрэвы пускаюць парасткі, якія прарастаюць на чужых магілах. Да таго ж, за дрэвамі трэба даглядаць падчас лістапада.

У Беларусі высякаць дрэвы на могілках можна толькі з дазволу адміністрацыі. Неабходна спецыяльнае абсталяванне і альпінісцкі рыштунак. Ствалы даводзіцца распілоўваць па частках, таму што пры падзенні яны пашкодзяць надмагіллі.

Чытайце таксама: Глядзі і плач! Які зялёны быў Гродна некалі (а зараз цалкам лысы)

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025