Рамонт Вайсковых могілак на Белуша. Крыніца: "Гродна Плюс"
На вайсковых могілках на Белуша падчас будаўнічых працаў знайшлі мінамётную міну і 76-міліметровы снарад. Гэта здарылася 19 сакавіка. Выклікалі сапёраў.
У той жа дзень такія ж снарады знайшлі ў вёсцы Забалаць у Гродзенскім раёне і ў Свіслачы. У Свіслачы выявілі яшчэ і гранату «Ф-1». Ва ўсіх выпадках прыязджалі сапёры воінскай часкі 5522. Снарады знішчылі, ніхто не пацярпеў, расказалі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Рамонт на вайсковых могілках па вуліцы Белуша пачалі ў лютым 2025 года. Там вырашылі адрамантаваць падпорныя сценкі, замяніць лаўкі і сметніцы, пакласці каля 1,5 кв. метраў ходнікавай пліткі, пакласці амаль 400 пагонных метраў дарожных, газонавых і гранітных бардзюраў, замяніць мармуровы бардзюр на ўваходзе. Цяпер там рыхтуюць падмуркі для флагштокаў. Тэрыторыю добраўпарадкоўваюць супрацоўнікі «Гарсвета».
Чытайце таксама: Адрамантуюць магілы савецкіх воінаў у вобласці. Паправіць швы каштуе $ 40 000
Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…
У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…
Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…
Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…
На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…
У будынку на Гараднічанскай, 40 у Гродне, дзе была «Польска Мацеж школьна» і Грамадскі ліцэй…