На вайсковых могілках на Белуша падчас будаўнічых працаў знайшлі мінамётную міну і 76-міліметровы снарад. Гэта здарылася 19 сакавіка. Выклікалі сапёраў.

У той жа дзень такія ж снарады знайшлі ў вёсцы Забалаць у Гродзенскім раёне і ў Свіслачы. У Свіслачы выявілі яшчэ і гранату «Ф-1». Ва ўсіх выпадках прыязджалі сапёры воінскай часкі 5522. Снарады знішчылі, ніхто не пацярпеў, расказалі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

снаряды на кладбище в гродно
Знойдзеныя снарады. Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Рамонт на вайсковых могілках па вуліцы Белуша пачалі ў лютым 2025 года. Там вырашылі адрамантаваць падпорныя сценкі, замяніць лаўкі і сметніцы, пакласці каля 1,5 кв. метраў ходнікавай пліткі, пакласці амаль 400 пагонных метраў дарожных, газонавых і гранітных бардзюраў, замяніць мармуровы бардзюр на ўваходзе. Цяпер там рыхтуюць падмуркі для флагштокаў. Тэрыторыю добраўпарадкоўваюць супрацоўнікі «Гарсвета».

Чытайце таксама: Адрамантуюць магілы савецкіх воінаў у вобласці. Паправіць швы каштуе $ 40 000