Навіны

Ці саступаць месцы пажылым у транспарце? Гродзенцы паспрачаліся ў TikTok

Гродзенка апублікавала відэа ў TikTok, дзе ў жартаўлівай форме паказала, як паводзіць сябе ў грамадскім транспарце, калі туды заходзяць пенсіянеры. У роліку дзяўчына прыкідваецца, што не заўважае пажылых людзей, каб не саступаць ім месца. За тры дні відэа набрала 2,5 млн праглядаў і амаль 3 тысячы каментароў - карыстальнікі спрачаюцца, у якім выпадку яны гатовы саступіць месца.

Гараджане аб паводзінах у грамадскім транспарце: «Справа сумлення і выхавання»

@va.sya.a Т/ари #автобус #foryou #гродно @soffflya @варя ♬ Originalton — rukia_

У каментарах меркаванні гродзенцаў раздзяліліся. Адны не разумеюць, чаму павінны саступаць месцы пажылым людзям, іншыя абураюцца таму, што моладзь дрэнна выхавана.

«Я саступаю толькі: цяжарным мужчынам і старым немаўлятам», — жартуе Вольт.

«Я не хачу саступаць месцы ў грамадскім транспарце, таму што сама стамілася і ледзьве як заняла месца. Выбачыце, так, магчыма гэта некультурна. Але пакуль мяне не папрасілі саступіць, я буду сядзець», — лічыць лерочка.

«Я саступаю толькі маленькім дзецям, цяжарным дзяўчатам, моцна пажылым людзям, людзям з абмежаванымі магчымасцямі», — адзначае іншы карыстальнік.

«Адна справа ад душы саступіць, ад чыстага сэрца, але калі цябе мыліцай б’юць, каб ты саступіў, ну неяк не вельмі», — піша olegsigma72828_u.u.

«Я не разумею, што за непавага да старэйшых стала ў моладзі? Вам так цяжка пастаяць крыху? Давайце зараз усе маладыя будуць сядзець, а пажылыя людзі, у якіх вельмі баліць усё, будуць стаяць, толькі таму што вам настолькі лянота», — абураецца шанелька.

«Я лічу, што мужчыны павінны саступаць месцы. Заўсёды ж было прынята менавіта так, тым больш, што мужчыны моцны пол. (Не трэба мне казаць пра раўнапраўе, таму што гэта ўсяго толькі адмазкі. І я не за раўнапраўе)», — выказваецца сонечка.

«А чаму мужыкі павінны саступаць месца бабулям і цяжарным? Дзе ж ваша хвалёная жаночая салідарнасць? І ўвогуле, у асноўным саступіць патрабуюць бабулькі, а не дзяды. Так што давайце самі разбірайцеся з прадстаўнікамі свайго полу, нас не чапайце», — робіць выснову ДиоАнтифем666.

«Саступлю, калі бабуля рэальна старэнькая і ёй цяжка стаяць, ды і дзядулям вядома таксама. Але часам пасля каледжа, калі толкам нічога не еў, сіл наогул няма і я ў аўтобусе часта адключаюся, пакуль еду. Нават стоячы», — распавядае Сахарок.

«Бабка на кірмаш едзе, палазіць тамака потым, вернецца дадому на канапу. А табе ўсю змену на нагах», — піша гаян рослинг.

«Справа сумлення і выхавання. Вашыя бацькі таксама будуць ва ўзросце ездзіць у аўтобусах», — лічыць serezha.ak.

Ці абавязаны пасажыр саступаць месца?

Паводле правілаў і абавязкаў пасажыраў, чалавек абавязаны саступаць спецыяльна абазначаныя месцы для сядзенняў пасажыраў з дзецьмі дашкольнага ўзросту, цяжарным, людзям з інваліднасцю і пажылым. Іншыя месцы саступаць прымусіць ніхто не можа.

«Калі разгараецца сур’ёзны канфлікт, лепш за ўсё звярнуцца да кіроўцы, каб вырашыць сітуацыю. Калі пасажыр знаходзіцца ў неадэкватным стане, напрыклад, у моцным алкагольным ап’яненні, і сваімі паводзінамі парушае дысцыпліну ў салоне, вадзіцель мае права адмовіць яму ў паездцы», — адзначае намеснік дырэктара па перавозках гродзенскага аўтобуснага парка Андрэй Эйсмант.

Чытайце таксама: «Прабіце, калі ласка». Як у Гродне адным талончыкам ламалі сістэму

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне рэканструююць старажытны будынак у Новым Свеце. Гараджанам прапануюць абмеркаваць праект

Драўляны асабняк на Міцкевіча, 9 рэканструююць пад будынак адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння. Ужо падрыхтавана справаздача аб ацэнцы…

19 сакавіка 2025

У Гродне з’явяцца новыя клумбы — высаджваць кветкі будуць з дапамогай спецыяльнай машыны

Каля мільёна кветак высадзяць у Гродне: на плошчы Леніна з'явіцца кветкавы газон, а Стары мост…

19 сакавіка 2025

Свабодная планіроўка і зона для барбекю: як выглядаюць таунхаусы ў Пагаранах па $ 750 за квадрат

Квартал таунхаусаў у Пагаранах мінскі забудоўшчык «АйранIнвестПраект» пачаў узводзіць у 2021 годзе. З'явілася 16 двухузроўневых…

19 сакавіка 2025

У закрытым пункце пропуску Гродзенскай вобласці пабудуюць Duty Free

Краму бяспошліннага гандлю пабудуюць каля аўтадарожнага пункта пропуску "Лоша" (сумежны пункт у Літве — "Шумскас").…

18 сакавіка 2025

У Гродзенскай вобласці пабудавалі больш жылля, чым збіраліся. Сёлета план зменшылі

У 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці планавалі здаць у эксплуатацыю 479,2 тыс. кв. метраў жылля,…

18 сакавіка 2025

Шматдзетнай маці пад Смаргонню адмовілі ў сямейным капітале — не пасуе праца яе мужа

Шматдзетнай маці не прызначылі сямейны капітал, бо яе муж працуе ў Еўрасаюзе. Яго палічылі "дармаедам".…

18 сакавіка 2025