Навіны

Свабодная планіроўка і зона для барбекю: як выглядаюць таунхаусы ў Пагаранах па $ 750 за квадрат

Квартал таунхаусаў у Пагаранах мінскі забудоўшчык «АйранIнвестПраект» пачаў узводзіць у 2021 годзе. З’явілася 16 двухузроўневых будынкаў на 129 кватэр. Realt.by паглядзеў, як выглядае гродзенскі квартал таунхаусаў.

Адзіны стыль фасадаў і дахі, якія нельга эксплуатаваць

Дамы ўзводзілі ў адзіным стылі: фасады аздобленыя дэкаратыўнай цэглай, дах плоскі, але ўладкаваць яго пад тэрасу нельга. Таунхаусы прадаюцца разам з участкамі да 2-х сотак, дзе можна абсталяваць летнія клумбы ці зону для барбекю.

Прылеглую да дамоў тэрыторыю ўладкавалі: зрабілі сцежкі, высадзілі газон і падключылі вулічнае асвятленне. Для дзяцей абсталявалі пляцоўку з арэлямі, горкамі і пясочніцай.

Столі вышэй за 3 метры і кацельня: як выглядаюць кватэры знутры

У таунхаусах прапануюцца кватэры метражом ад 89 да 125 квадратаў. Планіроўка свабодная, здаецца нерухомасць з будаўнічым аздабленнем.

На першым паверсе знаходзяцца ізаляваныя кацельня і гардэробная. Ёсць асобная кухня, санвузел і пакой з душавой кабінай. На супрацьлеглым баку ад уваходных дзвярэй знаходзіцца гасцёўня з выхадам на тэрасу. Вышыня столяў - больш за 3 метры.

Кошт кватэры, дзе метраж вар'іруецца ад 120 да 125 кв. м., — $ 750 за метр.

Чытайце таксама: У Пагаранах-Кашэўніках можа з’явіцца гандлёвы цэнтр — там выставілі на аўкцыён участак

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025