Навіны

У Гродне з’явяцца новыя клумбы — высаджваць кветкі будуць з дапамогай спецыяльнай машыны

Каля мільёна кветак высадзяць у Гродне: на плошчы Леніна з’явіцца кветкавы газон, а Стары мост упрыгожаць больш чым 10 тысячамі кветак. Каб паскорыць працу супрацоўнікаў «Гродназелянбуда», набылі спецыяльную машыну — яна набівае гаршкі грунтам і дазваляе высадзіць 180 кветак за 10 хвілін.

Прыродная фотазона і хваля з кветак: як упрыгожаць Гродна

Новыя кветнікі з’явяцца на кальцавых развязках горада, таксама рыхтуюць кветнікі на вуліцах Леніна і Сацыялістычнай. «Дадамо кветнікі па вуліцы Белуша, будзе вялікі кветнік у бок Румлёўскага маста», — распавёў у эфіры «Гродна Плюс» дырэктар «Гродназелянбуда» Андрэй Сяманчык.

Кветкавая кампазіцыя на Старым мосце будзе выканана ў форме хвалі. Таксама па горадзе ўсталююць вертыкальнае азеляненне, каб гараджане маглі выкарыстоўваць гэта як прыродную фотазону.

Чытайце таксама: Кветкі на Стары мост вернуць, але па-іншаму, а ў парку Жылібера зробяць зялёны лабірынт. Як зменіцца Гродна ў 2025 годзе

Спецыяльную машыну набылі ўпершыню — яна паскарае працу «Гродназелянбуда»

Набівачную машыну «Гродназелянбуд» набыў упершыню. Супрацоўнікі адзначаюць, што раней ім даводзілася набіваць грунт у гаршкі ўручную — зараз жа спецыялістам застаецца толькі ўсадзіць расліну. Дзякуючы машыне за 10 хвілін можна высадзіць 180 кветак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025