Краму бяспошліннага гандлю пабудуюць каля аўтадарожнага пункта пропуску «Лоша» (сумежны пункт у Літве — «Шумскас»).

Будаўніцтвам займаецца ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Астравецкага раёна. На яго выдаткуюць 1 587 708 рублёў. Да ліпеня 2025 года павінны выбраць фірму-будаўніка.

Такі ж конкурс праводзілі год таму. Тады ў конкурсе выйграла гродзенская фірма «КСКпрамантаж». Да снежня 2024 года яна павінна была ўзвесці краму. Цяпер кошт будаўніцтва вырас на 200 000 рублёў.

Пункты пропуску «Лоша-Шумскас» зачыненыя па рашэнні Літвы. На гэты момант на мяжы з Літвой працуюць толькі пункты пропуску «Каменны Лог» і «Беняконі».