Фота ілюстрацыйнае. Будаўніцтва ЖК "Мір" у Гродне на вуліцы Магістральнай. Жнівень 2024. Фота: vgr.by
У 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці планавалі здаць у эксплуатацыю 479,2 тыс. кв. метраў жылля, але па факце пабудавалі 482 тыс. кв. метраў. Колькі вырашылі будаваць у гэтым годзе і колькі трэба?
У 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці вырашылі будаваць менш — 456 тыс. кв. метраў жылля. Чыноўнікі зразумелі, што ў планы пяцігодкі яны дакладна ўпісваюцца: да 2025 года ў рэгіёне была задача ўвесці 1,817 млн кв. метраў, але фактычна ўжо пабудавана 1,875 млн кв. метраў, расказаў начальнік аддзела жыллёвай палітыкі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Капраноў для БелТА.
У Гродзенскай вобласці ў чарзе на жыллё стаіць больш за 50 тыс. чалавек, але лік тых, хто мае патрэбу, скарачаецца, асабліва сярод шматдзетных сем’яў. Актыўна забудоўваюць горад-спадарожнік Скідзель у 30 км ад Гродна. Па ўсёй краіне на пачатак 2024 года ў чарзе на жыллё стаялі 569,111 тыс. сем’яў. З 2011 года іх лік знізіўся на 30%. Сярод тых, хто стаіць на ўліку, 35,7 тыс. было шматдзетных сем’яў. Усяго ў Беларусі ў 2024 годзе пабудавалі 4,39 млн кв. метраў агульнай плошчы жылля, а планавалі - 4,4 млн кв. метраў.
За 2023 год у Гродзенскай вобласці ўвялі ў эксплуатацыю 465,9 тыс. кв. метраў жылля — гэта менш, чым у 2024 годзе, але больш, чым плануецца ў 2025. З іх амаль палову (200,1 тыс. кв. метраў) тады пабудавалі для тых, хто мае патрэбу, а 240,5 кв. метраў жылля прыйшлося на Гродна.
Чытайце таксама: Кватэры ў Гродне працягваюць даражэць, але Брэст усё роўна абганяе. Параўналі цэны на жыллё ў Беларусі
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…