Прадпрыемства пабудуюць на пляцоўцы, якая раней належала «Гроднатэкстылю». Займацца праектам будзе ТАА «Сучасная гігіена». У сярэдзіне сакавіка 2025 года кампанія стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Гроднаінвест».

Агульная плошча прамысловага аб’екта складае каля 30 тыс. кв. метраў. На новым прадпрыемстве створаць 49 працоўных месцаў. Тут плануюць вырабляць санітарна-гігіенічную прадукцыю з інавацыйных матэрыялаў. Яе будуць прадаваць на ўнутраным рынку і пастаўляць у краіны блізкага замежжа, піша Office Life.

Аб’ём інвестыцый у праект не называецца. Запусціць вытворчасць плануюць у 2026 годзе.

Чытайце таксама: Гродзенскі мясакамбінат будзе перапрацоўваць другасную сыравіну