Навіны

Смерць экс-палітвязня, перадача раз на два гады, новыя «экстрэмісты». Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Памёр былы палітвязень Валянцін Іваноўскі. Для палітвязня Гундара ўпершыню за два гады прынялі харчовую перадачу. Яшчэ два гродзенцы папоўнілі спіс «экстрэмістаў». Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 10 па 16 сакавіка.

Папаўненне спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

Суд Ашмянскага раёна 7 сакавіка прызнаў экстрэмісцкімі супольнасці беларусаў Фларыды ў Instagram і Facebook.

Новыя «экстрэмісты»

Слізевіч Андрэй Васільевіч і Падцерэгер Максім Аляксандравіч з Гродна 14 сакавіка папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

Для палітвязьня Гундара ўпершыню за два гады прынялі харчовую перадачу

Палітзьняволены Ўладзімер Гундар атрымаў прадуктовую перадачу ўпершыню за амаль два гады, паведаміла дасьведчаная крыніца са спасылкай на сваякоў зьняволенага, піша «Свабода».

«Будзе яму крыху садавіны і гародніны каб падмацавацца. Але пісаў, што даўно прызвычаіўся да турэмнай ежы», — паведаміла крыніца.

Ужо 1,5 года Ўладзімера Гундара трымаюць на турэмным рэжыме ў Магілёве. Палітвязьня пазбавілі спатканьняў і прадуктовых перадач, а за якую правіннасьць, невядома. Кантактаваньне з Уладзімерам Гундарам адбываецца праз ліставаньне і тэлефонныя званкі. Апошні ліст ад палітвязьня прыходзіў у сакавіку.

Уладзімір Гундар. Фота: «Вясна»

Dissidentby: памёр былы палітвязень Валянцін Іваноўскі

Валянцін Іваноўскі - жыхар Ліды, затрыманы ў ліпені 2022 года за абразу Лукашэнкі. Яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне Валянцін адбываў у Наваполацку (ПК-1), паведамляе dissidentby.

У траўні 2024 года Валянцін Іваноўскі выйшаў на волю, але праз некалькі месяцаў яго не стала — мужчына памёр у жніўні. Прычына смерці невядомая. Яму было 48 гадоў.

Валянцін Іваноўскі. Фота: dissidentby.com

У BY_help расказалі, чаму адмовілі ў падтрымцы былому палітвязню Вадзімаці

Парушыў дамову, разгаласіў звесткі. Заснавальнік BY_help Аляксей Лявончык пералічыў прычыны, па якіх фонд дапамогі рэпрэсаваным беларусам разарваў дамову з гродзенскім блогерам Вадзімам Ермашуком (Вадзімаці).

Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati). Фота: Сяргей Людкевіч

Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначылі чыноўніка з Гродзеншчыны

Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм’ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія дзесяць гадоў будаваў кар’еру ў Мінску. Hrodna.life паглядзеў, чым займаўся Турчын.

Аляксандр Турчын. Фота: berezino.by

У Гродне на аўкцыёне хацелі прадаць аўтамабіль палітвязня

Праз пляцоўку «Белюрзабеспячэнне» ў Гродзенскай вобласці прадавалі аўтамабіль. Гэта маёмасць асуджанага па «палітычных» артыкулах Дзяніса Кірэшчанкі, паведамляе Telegram-канал «Право имеют». Ніхто не зарэгістраваўся на аўкцыён.

Дзяніс Кірэшчанка. Фота: TUT.by

Яўген Дудкін пра жаданне быць карысным, магілёўскія стэрэатыпы і будучыню Альшанкі

Яўген Дудкін нарадзіўся ў Магілёве, але вырас у Гродне. Думаў стаць міліцыянерам, як бацька, але паступіў на гістфак. Потым ледзь не пайшоў у ксяндзы, але стаў актывістам апазіцыі. І толькі зімой 2025 прызнаўся, што больш за 15 гадоў таму стаў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Hrodna.life пагаварыў з актывістам пра яго сям’ю, вучобу ва ўніверсітэце і актыўнасць на гродзенскай Альшанцы. Мы хацелі высветліць, як можна было сумяшчаць беларушчыну, апазіцыйнасць і працу на лукашэнкаўскія спецслужбы.

Яўген Дудкін. Фота з агітацыйных матэрыялаў парламенцкай кампаніі 2019 года
Падзяліцца

Апошнія запісы

Карціна з гродзенскага музея ўсплыла на аўкцыёне ў Польшчы — як яна магла туды патрапіць?

Партрэт шляхціца Юзафа Прушыньскага аўтарства мастака Карпіса выставілі на польскім інтэрнэт-аукцыёне Allegro. Гістарычны канал Hrodna…

17 сакавіка 2025

Будаўніцтва мікрараёна Панямунь пачнецца восенню 2025 года

Новы мікрараён з'явіцца на месцы былой вёскі Панямунь на выездзе з Гродна ў напрамку Мінска.…

17 сакавіка 2025

У Гродне праз ДНК-тэст устанавілі бацькоўства паміж памерлым мужчынам і дзіцем

Жанчына звярнулася ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ) па Гродзенскай вобласці, каб устанавіць бацькоўства памерлага…

17 сакавіка 2025

У Гродне будуць выпускаць мыла і мыйныя сродкі - з’явіцца амаль 50 новых працоўных месцаў

Прадпрыемства пабудуюць на пляцоўцы, якая раней належала “Гроднатэкстылю”. Займацца праектам будзе ТАА "Сучасная гігіена". У…

17 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра з паўлінамі прадаецца ў горадзе-спадарожніку

Трохпакаёвая кватэра на другім паверсе прадаецца ў Скідзелі. Рамонт у ёй зроблены з лёгкім намёкам…

14 сакавіка 2025

У Гродне супрацоўнікі адной фірмы за няпоўныя тры месяцы парушылі ПДР 300 разоў

ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі…

14 сакавіка 2025