У піцэрыі "Форна". З архіву Hrodna.life
Гродзенка Ганна лічыць, што самую смачную піцу ў горадзе гатуюць ва ўстанове «Мука і вада» ў Каробчыцах. Сваім меркаваннем дзяўчына падзялілася ў TikTok і выклікала хвалю абмеркаванняў. Адны каментатары сталі пералічваць любімыя піцэрыі, іншыя адзначылі, што дастойнай піцы ў Гродне не знайсці.
«Самая смачная піца ў Гродне знаходзіцца за рысай горада. Гэта рэальна самая смачная піца, я нешта падобнае ела толькі ў Італіі. Нідзе ў Гродне нічога падобнага не робяць, каштуе ад 20 бунаў», — распавяла у відэа Ганна.
Любімая піцэрыя гродзенкі - «Мука і вада» — знаходзіцца ў Каробчыцах на вуліцы Заранкавая, 1. Установа спецыялізуецца на італьянскай піцы — у адрозненне ад амерыканскай цеста там танчэй, а інгрэдыентаў для начыння менш.
У кафэ прапануюць 11 відаў піцы коштам ад 20 да 30 руб. Таксама ва ўстанове гатуюць бургеры, хот-догі і шаурму.
Ганна дадае, што кафэ пакуль не ажыццяўляе дастаўку па Гродне, таму што не спраўляецца з замовамі ад мясцовых.
У каментарах меркаванні гродзенцаў раздзяліліся. Адны лічаць, што ў «Мука і вада» далёка не самая смачная піца. Іншыя адзначаюць, што ў горадзе ў прынцыпе няма ўстаноў з якаснай піцай.
«Самая лепшая піца ў Путрышках», — піша jek.
«100% там самая лепшая піца», — пагаджаецца _alllien666_.
Гродзенцы кажуць пра фуд-трак — кухары гатуюць піцу ў спецыяльнай драўлянай печы. Знаходзіцца ўстанова на вуліцы Тарханава, 39А.
«У Pizza Play таксама вельмі добрыя піцы», — узгадвае ўстанову на Лідскай, 34 карыстальнік пад нікам shyman32.
«Асабіста для мяне „Форно“ зэ бэст», — вылучае піцэрыю на Трудавой, 1А Grambe.
«Самая смачная ў кафэ Food&Beer на Ліможа», — лічыць мурашка.
«Нажаль, з піцай гэтак жа як і з шаурмой у Гродне — узровень сярэдні. Да італьянскай больш за ўсё падобная на Горкага ля сэканда. З шаурмой усё дрэнна, нават нельга вылучыць», — адзначае Женёк.
«Пасля сыходу піцэрыі „Тата Джонс“ — усё дзярмо», — піша KingsmanUSA.
Чытайце таксама: Гродзенцы назвалі любімыя шаўрмічныя горада
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…