Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati). Фота: Сяргей Людкевіч
Парушыў дамову, разгаласіў звесткі. Заснавальнік BY_help Аляксей Лявончык пералічыў прычыны, па якіх фонд дапамогі рэпрэсаваным беларусам разарваў дамову з гродзенскім блогерам Вадзімам Ермашуком (Вадзімаці).
Вадзім Ермашук — папулярны блогер з Гродна. У 2021 годзе яму прысудзілі тры гады калоніі за абразу Лукашэнкі і здзек з дзяржаўнага сцяга. У калоніі ён быў у «нізкім статусе», адбыў увесь тэрмін і выйшаў на волю летам 2024 года. Пасля гэтага ў Беларусі яму выдалілі злаякасную пухліну. Вадзім спрабаваў шукаць працу, уладкаваўся ў краму адзення. 27 лістапада яго Instagram пад нікам ermashukvadimati прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля гэтага ён пакінуў Беларусь.
BY_Help — адна з найбуйнейшых ініцыятыў дапамогі рэпрэсаваным беларусам. З 2023 года ў іх працуе кірунак медыцынскай рэабілітацыі палітвязняў. Кожны ўдзельнік праграмы падтрымкі падпісвае з фондам дамову.
«У ёй пазначана, што нельга разгалошваць прыватныя звесткі іншых удзельнікаў, адрасы шэлтараў або спецыфіку праграмы. Гэта важна для бяспекі, — растлумачыў Лявончык для „Зеркала“. — Мы не хочам апублікавання адрасоў, каб потым па іх не хадзілі супрацоўнікі беларускага КДБ. Прыватныя звесткі могуць таксама ўтрымліваць медыцынскую інфармацыю, а яе распаўсюд забаронены законамі краін Еўрасаюза аб абароне персанальных даных. На падставе гэтага з Ермашуком былі разарваны кантракты і адмоўлена ў пражыванні».
Па словах Лявончыка, аб тэрмінах пражывання ў шэлтары фонду Ермашука папярэдзілі загадзя. Паводле дамовы, ён павінен быў выехаць 28 лютага. Пры тым яму дазволілі заставацца ў жыллі даўжэй, чым іншым удзельнікам праграмы рэабілітацыі.
«На пакоі ў нашых шэлтарах вельмі вялікі попыт, і мы павінны былі выселіць Вадзіма, таму што ў чарзе чакаюць іншыя людзі, — растлумачыў заснавальнік BY_help. — Ён і так пражыў там на месяц больш, чым гэта прадугледжана стандартным пакетам. Яшчэ праз два тыдні пасля засялення куча людзей папрасілі, каб Ермашуку далі дадатковы месяц. Мы вывучылі яго сітуацыю і вырашылі пайсці насустрач».
Аб прыпыненні падтрымкі сам блогер распавёў у сваім Instagram, апублікаваўшы скрыншот ліставання з фондам.
Пасля выхаду на волю і вымушанай эміграцыі ў Ермашука з’явіліся праблемы са здароўем — яму патрэбна аперацыя, і паўгода ён не зможа займацца фізічнай працай. З Беларусі Вадзім спачатку з’ехаў у Грузію, а адтуль у лістападзе паляцеў у Польшчу. У снежні ён запісваў сторыс з адказамі на пытанні сваіх падпісчыкаў.
Супрацоўніцтва з фондам не склалася з самага пачатку, расказаў Вадзім для Hrodna.life. З-за свайго дрэннага псіхічнага стану пасля вымушанага выезду ён «мог паслаць на тры літары», не звяртаўся на «вы». «Мяне папярэджвалі людзі, што з імі (з фондам — рэд.) трэба ласкава, лаяльна. Я, напэўна, не падышоў ім, таму што патрабаваў тое, што яны абавязаны рабіць для палітвязняў», — казаў блогер.
Па словах Вадзіма, фонд зацягваў рашэнне медыцынскіх пытанняў — да ўрачоў ён трапіў толькі ў канцы снежня.
Незадоўга да прыпынення супрацоўніцтва Вадзім падпісаў пагадненне, але з-за цяжкага псіхалагічнага стану не звярнуў увагі на яго змест. Ён сцвярджае, што не разгалошваў канфідэнцыйную інфармацыю, а толькі апублікаваў апошняе паведамленне фонду аб разрыве супрацоўніцтва.
У канцы лютага прадстаўнікі By_Help абавязалі Ермашука пакінуць іх варшаўскі шэлтар. Блогер пражыў там роўна тры месяцы і не паспеў знайсці іншую кватэру. У пошуку новага жытла яму дапамаглі прадстаўнікі фонду для трансгендарных людзей з Беларусі TG House. Гродзенец адзначае, што вельмі ім удзячны.
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…