Збор бярозавага соку. Крыніца: 1prof.by
У 2025 годзе план па зборы бярозавага соку павялічылі амаль у паўтара раза. Яго збіраюцца рэалізаваць не менш за 2000 тон. Сок будуць збіраць у 11 раённых лясгасах Гродзенскай вобласці. Продаж бярозавага соку ў Гродзенскім лясгасе стартуе з 24 сакавіка.
У гэтым годзе праз анамальна цёплы сакавік сок пачнуць збіраць раней, чым звычайна, расказалі на «Гродна Плюс».
У 2024 годзе ў лясгасах вобласці быў план нарыхтаваць не менш за 1400 тон. У 2023 годзе нарыхтавалі і прадалі бярозавага соку крыху больш за 2000 тон, з іх — насельніцтву 639 тон, юрыдычным асобам — больш за 1360 тон.
У Гродне бярозавы сок з’явіцца з 24 сакавіка :
У горадзе 100 літраў соку будуць каштаваць 25,74 руб. У лясніцтве цана за 100 літраў — 23,28 руб. Фасаваны сок па 5 літраў будуць каштаваць 2,94 руб., па 10 літраў — 5,88 руб.
Прадаваць сок будуць і ў Лідзе. Цэны ў залежнасці ад загатоўшчыка — ад 0,27 да 0,36 руб. за літр.
У Слонімскім раёне кошты ніжэй — ад 0,25 руб. за 1 літр з франка-лесасекі (у месцах збору, у сваю тару) да 0,32 руб. за літр на франка-складзе лясніцтва. 2,9 руб. будуць каштаваць 5 літраў у тару прадпрыемства. Сок можна будзе купіць у самім Слоніме — у Альберцінскім лясніцтве (вул. Калгасная, 12), Парэцкім лясніцтве (вул. Падлесная, 74), на рынку «Наш край» (вул. Яршова), а таксама ў Зэльвенскім доследным лясніцтве (Зэльва, вул. Шасейная, 19).
У Ваўкавыску літр соку ў тару пакупніка на лесасецы будзе каштаваць 0,21 руб., на прамежкавым складзе (бліжэй да дарогі) — 0,26 руб. На складзе ў лясгас або ў канторах лясніцтва (у тару лясгаса) — 0,36 руб. за літр. Пяцілітровая бутэлька соку — 3,60 руб., дзесяцілітровая — 8 руб. З пытаннямі можна звяртацца ў Ваўкавыскі лясгас (стаянка каля адміністрацыйнага будынка) — Дзмітрый Маршалок, тэл. +375(29)865−42−83; у Карэвіцкае лясніцтва (лесасека каля в. Вялікае Сяло) — Сяргей Акудовіч, тэл. +375(29)283−91−93; у Падароскае лясніцтва (кантора) — Сяргей Калядка, тэл. +375(29)543−51−96.
Саманарыхтоўка бярозавага соку ў Беларусі бясплатная, але павінны быць дазвол бліжэйшага лясніцтва. Там удакладняць, дзе дапускаецца падсочка бяроз. За парушэнне правіл прадугледжаны штраф да 840 руб. (20 базавых велічынь) для фізічнай асобы і яшчэ большыя — для ІП або юрыдычнай асобы.
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…