У Гродне пачынаецца штогадовая праграма па вакцынацыі хатніх жывёлаў супраць шаленства і агляд на мікраспарыю (лішай). Бясплатнае абследаванне пройдзе з 17 сакавіка па 2 красавіка.
Вакцынацыю і агляд будуць праводзіць у ЖЭСах з 11.00 да 18.00. Вакцына ад шаленства «БЕЛРАБ» даецца бясплатна. Праз 20 — 30 дзён патрэбна абавязковая рэвакцынацыя — зрабіць яе можна ў Гродзенскай гарветстанцыі (вул. Карскага, 45).
Пастаянная вакцынацыя жывёл таксама праводзіцца ў працоўны час у Гродзенскай гарветстанцыі.
Графік вакцынацыі жывёл у гродзенскіх ЖЭСах
| Дата | № ЖЭС | Адрас правядзення |
| 17 сакавіка | 1 | вул. Карбышава, 9 |
| 17 сакавіка | 2 | вул. Горкага, 71 |
| 18 сакавіка | 4 | вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 102а |
| 18 сакавіка | 4 | вул. Л. Чайкінай, 49 |
| 19 сакавіка | 5 | вул. Сацыялістычная, 33 |
| 19 сакавіка | 6 | вул. Мулярская, 4 |
| 20 сакавіка | 7 | вул. Міра, 5 |
| 20 сакавіка | 8 | вул. Горкага, 26 |
| 21 сакавіка | 11 | БЛК, 40 |
| 21 сакавіка | 13 | вул. Дзяржынскага, 113а |
| 24−25 сакавіка | 9 | вул. Урублеўскага, 56 |
| 24−25 сакавіка | 12 | пр. Кляцкова, 102 |
| 26 сакавіка | 14 | вул. Пястрака, 12 |
| 26 сакавіка | 15 | вул. Рэпіна, 9а |
| 27−28 сакавіка | 19 | вул. Брыкеля, 25/2 |
| 27−28 сакавіка | 20 | вул. Кабяка, 2а |
| 31 сакавіка | 17 | пр. Кляцкова, 64 |
| 31 сакавіка | 6 | вул. Шчорса, 30а |
| 1−2 красавіка | 15 | Фолюш, 15/189 |
| 1 красавіка | 23 | вул. Цэнтральная, 4а |
| 2 красавіка | 24 | вул. Таўлая, 68 |
Чытайце таксама: У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак



