Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм’ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія дзесяць гадоў будаваў кар’еру ў Мінску. Hrodna.life паглядзеў, чым займаўся Турчын.
Турчын нарадзіўся ў Навагрудку. Пачынаў кар’еру як загадчык аддзела крамы калгаса «Авангард» у Навагрудку. Потым працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі Дзяржаўнага падатковага камітэта па Навагрудскім раёне, галоўным кантралёрам-рэвізорам Кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне і Гродзенскай вобласці.
Ужо працаваў ва ўрадзе, а потым кіраваў Мінскай вобласцю
У 2002 годзе скончыў БДЭУ, а ў 2009 — Акадэмію кіравання.
З 2004 па 2010 гады працаваў у Карэліцкім райвыканкаме, займая у тым ліку пасаду намесніка кіраўніка органа. Пазней Турчын перабраўся ў сталіцу — працаваў у Мінскім аблвыканкаме.
З 2018 года чыноўніка прызначылі першым намеснікам прэм’ер-міністра, а ў 2019 годзе — кіраўніком Мінскага аблвыканкама.
Патрапіў пад санкцыі Еўрасаюза
У снежні 2020 года Турчын трапіў у чорны спіс ЕС, зімой 2021 года да санкцыяў у дачыненні да чыноўніка далучыліся Албанія, Ісландая, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Чарнагорыя. Пазней Турчын таксама патрапіў у чорныя спісы Швейцарыі, Англіі і Канады.