Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе малады чалавек Дзмітрый. Жывёле далі мянушку Фенікс.

Па словах гродзенкі, поні быў яе даўняй марай. Арганізаваць сюрпрыз Дзмітрыю дапамаглі ягоныя сваякі. Напрыклад, бацька спецыяльна прайшоў экспрэс-курс па перавозцы коней.

Цяпер поні будзе жыць у стайні клуба «Коннае царства» пад Гроднам. «Я марыла аб сваім поні, каб навучаць яго і развівацца самой. Для Фенікса і мяне пачынаецца новы этап у жыцці», — распавяла NewGrodno.by Анастасія.

Чытайце таксама: У Гродзенскім заапарку можна ўзяць жывёлу пад апеку — колькі гэта каштуе?