Аляксей Тамчонак. Фота праўладных каналаў
Актывістцы Аляксандры Васілевіч, якая сем гадоў жыве ў ЗША, патэлефанавалі з КДБ Гродна. 0,09% - такая доля апраўдальных прысудаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У Лідзе прызначылі новага раённага пракурора. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 3 па 9 сакавіка.
Андрэй Несцяровіч і Аляксандр Таранка з Гродна 3 сакавіка прызнаныя палітвязнямі.
У 2024 годзе суд Астравецкага раёна прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці 51 чалавека паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП. Пра гэта паведаміла старшыня суда Святлана Лабор, паведамляе мясцовая раёнка.
Справы тычыліся распаўсюджвання матэрыялаў, уключаных у рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх», а таксама іх вырабу, захоўвання, выдання або перавозкі з мэтай распаўсюду.
Большасць абвінавачаных атрымалі штрафы ў памеры 20−25 базавых велічынь. Ва ўсіх выпадках мабільныя тэлефоны, прызнаныя «сродкамі здзяйснення правапарушэння», былі канфіскаваныя.
За год суды рэгіёну вынеслі прысуды 3 358 людзям, з іх апраўдалі траіх. Часцей за ўсё прызначалі пазбаўленне і абмежаванне волі, радзей — арышт, грамадскія працы і штрафы. Гэтыя дадзеныя апублікаваў Telegram-канал «Право имеют» са спасылкай на словы старшыні Гродзенскага абласнога суда Аляксандра Корзуна.
Аляксандра Васілевіч паведаміла, што ёй паступіў званок на беларускі нумар з УКДБ па Гродзенскай вобласці з прапановай прыйсці на гутарку, піша Telegram-канал «Право имеют».
-Мне тэлефанавалі на беларускі нумар з УКДБ па Гродзенскай вобласці з запрашэннем на гутарку. На пытанне прадставіцца і выслаць позву супрацоўнік сказаў, вось прыйдзеце і прадстаўлюся. Тэма гутаркі таксама засталася нераскрытай («пагутарыць і пазнаёміцца»), як і пытанне як наогул пра мяне ўспомнілі, калі я не актыўнічала ў Беларусі апошнія 7−8 гадоў. Размова скончылася, калі яму стала зразумела, што я не прыйду і пад’ехаць да мяне на гутарку яму таксама наўрад ці атрымаецца, — напісала актывістка ў Facebook.
У Беларусі Васілевіч 10 гадоў займалася палітычным актывізмам. Яна ўзначальвала гродзенскую арганізацыю Аб’яднанай грамадзянскай партыі і моладзевае аб’яднанне АГП «Маладыя дэмакраты».
Па арт.19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхара Воранава.
Ім стаў Аляксей Тамчонак. Да гэтага Тамчонак працаваў на розных кіруючых пасадах у органах пракуратуры Гродзенскай вобласці. Апошняе месца працы — пракуратура Астравецкага раёна.
Фонд By_Help перастаў падтрымліваць былога палітвязня і гродзенскага блогера Вадзімаці (Вадзіма Ермашука). Пра гэта сам блогер расказаў у сваім Instagram, апублікаваўшы скрыншот перапіскі з фондам. Яго больш не будуць падтрымліваць у праграме медыцынскай рэабілітацыі, таму што ён парушыў адзін з пунктаў пагаднення і апублічыў інфармацыю аб праекце.
У Беларусі могуць увесці адказнасць за булінг у інтэрнэце, папярэдзіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Пад булінгам у МУС разумеюць і запалохванне падчас выбараў.
У Уладзіміра Караніка будзе новая пасада — Лукашэнка прызначыў чыноўніка намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі. Ён будзе курыраваць сацыяльную сферу. Кіраўніком Гродзенскага аблвыканкама стане Юрый Караеў — пакуль ён будзе часова выконваючым абавязкі.
«Скажы дзякуй губернатару!» — пасты пад такім загалоўкам з’явіліся ў сацсетках Гродзенскага аблвыканкама «Пул 4 Рэгіён». А ў сторыз — пасты і рылз ад няпростых гродзенцаў і жыхароў вобласці, якія дзякуюць Уладзіміру Караніку, шкадуюць, што ён сышоў з пасады «губернатара», і нават плачуць на камеру.
Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм'ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія…
Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе…
У Гродне пачынаецца штогадовая праграма па вакцынацыі хатніх жывёлаў супраць шаленства і агляд на мікраспарыю…
Гродзенка Аліна Алдошына адбывае тэрмін у непальскай турме за спробу перавезці 6 кг какаіну. Пасля…
Адзін з будынкаў былога ваеннага гарадка на Фолюшы выставілі на аўкцыён. Патэнцыйны пакупнік можа купіць…
Фонд By_Help перастаў падтрымліваць былога палітвязня і гродзенскага блогера Вадзімаці (Вадзіма Ермашука). Пра гэта сам…